Пуцін: Ваеннага сэнсу для УСУ заходзіць у Курскую вобласць і трымацца там няма ніякага

Жыхарка Курскай вобласці на прамой лініі 19 снежня спытала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, калі будзе вызвалены іх рэгіён. Пуцін адказаў, што канкрэтную дату не назаве. 

19.12.2024 / 13:03

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: ТАСС / kremlin.ru

«Не магу назваць канкрэтную дату, калі выб'юць. Хлопцы ваююць, прама цяпер ідзе бой. Баі ідуць сур'ёзныя. Ваеннага сэнсу для УСУ не было ніякага заходзіць у Курскую вобласць, кідаць туды на забой свае найлепшыя падраздзяленні. Але тым не менш гэта адбываецца. Мы дакладна іх выб'ем. Але пытанне аб канкрэтнай даце я цяпер [даць не магу]. Хлопцы ж мяне чуюць. Я скажу: дзень-два. І хлопцы мяне пачуюць і пойдуць ува што б там ні было туды, не будуць са стратамі лічыцца. Дзень ці два — ужо не мае вялікага значэння. Але самае галоўнае — усё будзе адноўлена», — сказаў Пуцін.

 

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

Расія не выключае ўзброенага канфлікту з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе

На ўкраінскай вайне загінуў адзін з апошніх прадстаўнікоў карэннага народу Расіі — керэкаў

Nashaniva.com