За год колькасць электрамабіляў у Беларусі ўзрасла больш чым удвая
Намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз 19 снежня заявіў на прэс-канферэнцыі ў БелТА, што за год колькасць электрамабіляў у Беларусі моцна павялічылася.
19.12.2024 / 20:00
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
«Калі да канца мінулага года гэтая лічба набліжалася да 10 тысяч штук, то на гэты момант па выніках 11 месяцаў колькасць электрамабіляў у краіне больш за 21 тысячу. І эксперты прагназуюць, што да канца года гэтая лічба можа наблізіцца да 24 тысяч», — адзначыў чыноўнік.
Паводле яго слоў, павелічэнне колькасці электрамабіляў стварае пэўны рынак збыту электраэнергіі ўнутры краіны.
«І мы ў гэты момант назіраем таксама больш чым двухразовы рост спажывання электрычнай энергіі на запраўку электрамабіляў», — дадаў Мароз.
Намеснік міністра паабяцаў, што сеткавая структура для задавальнення гэтых патрэбаў будзе развівацца. У Беларусі вырабляюцца электразарадныя станцыі, ствараюцца аператары па развіцці электразараднай інфраструктуры. На сёння ў Беларусі ўжо ёсць 1200 зарадных станцый.
Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі
Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна
Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу
У Беларусі паставяць больш за 30 суперхуткіх зарадак для электрамабіляў