Прэзідэнт Сербіі анансаваў паездку да Пуціна прэм'ера Славакіі

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца можа ў найбліжэйшыя дні адправіцца ў Маскву для перамоў з Уладзімірам Пуціным адносна паставак газу пасля 2024 года.

21.12.2024 / 20:01

Роберт Фіца. Скрыншот з відэа

Пра тое, што ён «неафіцыйна даведаўся» пра візіт прэм'ера Славакіі да Пуціна на наступным тыдні, Аляксандр Вучыч паведаміў у інтэрв'ю сербскаму тэлебачанню, піша «Еўрапейская праўда». 

«У панядзелак Роберт Фіца паедзе да Пуціна, як лідар краіны Еўрапейскага Саюза, і не мне вам гаварыць, якую гэта выкліча рэакцыю сярод іншых еўрапейскіх лідараў з ЕС», — сказаў прэзідэнт Сербіі. 

Славацкі бок на момант публікацыі навіны ніяк не каментаваў заявы Вучыча.

Калі Фіца сапраўды паедзе ў Расію, гэта стане яго першай паездкай туды пасля вяртання да ўлады ў 2023 годзе. Славацкі прэм'ер можа стаць трэцім еўрапейскім лідарам пасля канцлера Аўстрыі Карла Нехамера і прэзідэнта Венгрыі Віктара Орбана, які наведае Маскву з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Як вядома, Славакія перад тым неаднаразова спрабавала дасягнуць падаўжэння пагаднення паміж Украінай і Расіяй аб транзіце расійскага газу, тэрмін дзеяння якога завяршаецца ў 2024 годзе.

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у размове з прэм'ерам Славакіі на гэтым тыдні пацвердзіў, што Кіеў выключае падаўжэнне транзітнага пагаднення з «Газпрамам», але адзначыў, што Украіна не супраць транспартаваць праз сваю газатранспартную сістэму газ у тым выпадку, калі ён будзе не з Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні таксама пацвердзіў, што Украіна не разглядае аднаўленне пагаднення з «Газпрамам» аб транзіце расійскага газу ў Еўропу, таксама даўшы зразумець, што Кіеў не пагодзіцца прапампоўваць расійскі газ і пад выглядам азербайджанскага.

Славацкі прэм'ер заявіў, што Зяленскі прапанаваў яму 500 мільёнаў еўра за падтрымку членства Украіны ў НАТА

Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру

Сітуацыя з нафтаправодам «Дружба»: беларускія НПЗ працуюць на ранейшай сыравіне

Nashaniva.com