Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру
Петэр Пелегрыні лічыць, што Маскве і Кіеву трэба сядаць за стол перамоваў, а Украіне трэба будзе пайсці на тэрытарыяльныя саступкі для дасягнення міру, піша «Еўрапейская праўда».
Пелегрыні ў праграме тэлеканала STVR заявіў, што Украіне і Расіі трэба «сядаць за стол перамоваў», а таксама, што на ўсё трэба глядзець «рэалістычна».
«Калі гаворка ідзе пра мір, я лічу, што трэба захоўваць рэалізм. Цяпер, верагодна, ніхто ў Еўропе сярод разважных людзей не верыць, што ўдасца дасягнуць міру без якіх-небудзь частковых тэрытарыяльных страт для Украіны», — выказаўся славацкі прэзідэнт.
Пелегрыні, паплечнік прэм'ера Роберта Фіца, быў прэм'ер-міністрам у 2018-2020 гадах, а ў 2023 годзе стварыў кааліцыю з папулісцкай еўраскептычнай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя (Smer-SD) Фіца.
У красавіку 2024 года ён атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах супраць праўкраінскага экс-кіраўніка МЗС Івана Карчока з 53,12% галасоў.
Нядаўна славацкі прэм'ер-міністар Робэрт Фіца заявіў, што лічыць сваім «асабістым абавязкам» неабходнасць паехаць у Маскву 9 траўня 2025 году.
Перад тым Фіца казаў, што хацеў бы аднавіць нармальныя стасункі з Расіяй пасля заканчэння развязанай ёю поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Каментары
Гэты Паганіні цудоўна сам разумее, што сёння спыніць супраціў расійскай агрэсіі хаця б на пару гадоў - гэта даць расіі магчымасць падрыхтаваць новыя людскія і тэхнічныя рэсурсы для новага, больш прадуманага і жорсткага наступу, не толькі на Украіну, але і на краіны ЕС, у тым ліку на Славаччыну. У Кіеўскай аперацыі ў сакавіку 2022 года, і пазней на Харкаўшчыне і Херсоншчыне прафесійная расійская армія была фактычна знішчаная. Рэшткі, якіх падцыравалі ў лякарнях Нароўлі, Мазыра, Каленкавічаў, Рэчыцы, перамалолі пазней у мясных штурмах пад Бахмутам ды іншымі райцэнтрамі Данецкай вобласці, якія яны "бралі" па восем месяцаў. Зараз расія ваюе выключна колькасцю кепска падрыхтаваных чмобікаў і кантрактнікаў, якія пайшлі на вайну зарабіць грошай і пажадана не на перадку. Цывілізаванаяму свету цяпер - самы час нанесці расіі разбуральную паразу, каб яна ўжо ніколі не мела нават думкі нападаць на суседнія краіны.
Расія ў тым імперскім выглядзе, які яна мае сёння, павінна быць ліквідаваная. Паняволеныя народы павінны скарыстацца правам нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. У складзе расіі павіны застацца толькі этнічна расійскія землі ў складзе некалькіх абласцей вакол масквы.