Пракурор назваў магчымы матыў атакі ў Магдэбургу

Пракуратура Магдэбурга выставіла абвінавачванні 50-гадоваму доктару родам з Саудаўскай Аравіі Талебу аль-Абдулмахсену, які ўвечары 20 снежня здзейсніў аўтамабільны наезд на наведвальнікаў каляднага кірмаша. Пра гэта 21 снежня, паведаміў старшы пракурор Магдэбурга Хорст Вальтэр Нопенс, піша Deutsche Welle.

21.12.2024 / 23:30

На месцы трагедыі. Фота: Omer Messinger/Getty Images

Мужчына абвінавачваецца ў забойстве пяці чалавек і ў замаху на забойства 205-ці, сумешчаным з нанясеннем небяспечных цялесных пашкоджанняў.

Пракурор таксама выказаўся пра матывы абвінавачанага. Той запэўнівае, што быў незадаволены «абыходжаннем з бежанцамі з Саудаўскай Аравіі» ў Германіі, заявіў Нопенс.

Пры гэтым старшы пракурор не стаў удакладняць дэталяў — днём 21 снежня допыт яшчэ працягваўся.

Дакладнасць сцвярджэнняў абвінавачанага «нам трэба будзе цяпер высветліць і правесці далейшае расследаванне», адзначыў Нопенс. Таксама, паводле яго, неабходна правесці расследаванне ў дачыненні да атачэння аль-Абдулмахсэна.

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу

Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы

Польскі прэм'ер пасля выпадку ў Магдэбургу настойвае на пастрожванні міграцыйнага заканадаўства

Nashaniva.com