Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу
Агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную крыніцу ў Саудаўскай Аравіі паведаміла, што краіна загадзя папярэджвала Германію пра арабскага лекара, які ўчыніў наезд на аўтамабілі.
«Саудаўская Аравія папярэдзіла ўлады Германіі пра нападніка пасля таго, як ён апублікаваў на сваім асабістым акаўнце X экстрэмісцкія погляды, якія пагражаюць міру і бяспецы», — гаворыцца ў публікацыі.
Раней паведамлялася, што 20 снежня 50-гадовы мужчына па імі Талеб аль-Абдулмахсен на цёмным BMW заехаў у натоўп і праехаў каля 400 метраў па перадкалядным рынку. Пацярпелі больш за 200 чалавек, з іх як мінімум пяць загінулі.
«Колькасць загінулых у выніку нападу на калядны кірмаш у Магдэбургу ўзрасла да пяці», — заявіў прэзідэнт зямлі Саксоніі-Анхальт Райнэр Хазелоф падчас візіту канцлера Германіі Олафа Шольца на месца катастрофы. Пра гэта паведаміла нямецкае тэлебачанне MDR.
Тэрарыст у Магдэбургу — бежанец з Саудаўскай Аравіі, але зацяты вораг іслама і прыхільнік «Альтэрнатывы для Германіі»
Колькасць ахвяр тэракту ў Германіі вырасла да чатырох, пацярпелых — да 205
Два чалавекі загінулі, 68 пацярпелі з-за наезду машыны на калядны кірмаш у Германіі. Падазраваны затрыманы
Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі
У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы
Каментары
Быу бы вельмi здзiулёны, каб гэты тэрарыст назвауся будзiстам, альбо крышнаiтам...
Саўдыты баяцца незадаволенасьці немцаў, шараговых людзей, пратэстаў баяцца, і ня толькі ў Нямеччыне. Гэта можа прывесьці да перагляду міграцыйнага заканадаўства ЕЗ, і ўсіх сарацынаў урэшце справодзяць з ЕЗ.