Дзед Мароз прыехаў да дзяцей на «Лінію Сталіна» на танку
Пад Мінскам з'явіўся Дзед Мароз у пагонах. Ён вучыць дзяцей нормам ГТА і кідаць гранаты ў танк.
23.12.2024 / 19:19
Скрыншот відэа: СТБ
Пад Мінскам адкрылася яшчэ адна рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Яе размясцілі ў комплексе «Лінія Сталіна». Для дзяцей зладзілі з гэтай нагоды мілітарысцкае свята.
Дзед Мароз са Снягуркай прыехалі павіншаваць дзяцей са святамі не на звыклых для гэтых персанажаў санках, а на танку Т-50. Намеснік дырэктара «Лініі Сталіна» Сямён Мятла ў эфіры СТБ патлумачыў, што гэты Дзед Мароз незвычайны.
«Наш Дзед Мароз адрозніваецца тым, што ён у вайсковай форме, у парадным мундзіры. І мае чырвоны сурдут», — адзначыў Мятла.
Каб стварыць дзецям навагодні настрой, арганізатары свята прыдумалі прыдатныя пад гэтую нагоду актыўнасці. Так, дзеці могуць пастраляць з пнеўматыкі, пакідаць гранаты ў выяву нямецкага танка часоў Другой сусветнай, папрацаваць наводчыкам бронецягніка.
Своеасабліва стылізавалі і скрынку з жаданнямі: замест яе для лістоў Дзеду Марозу выкарыстоўваецца капсула ад старой артылерыйскай гільзы з выявай Сталіна.
«Байсол» працягвае калядную акцыю «Падорым дзецям цуд!»
«Растлумачце мне, дзе зайчыкі і сняжынкі?» Тата з Брэста абурыўся адзеннем чужых дзяцей на ранішніку
У цэнтры Гродна скралі ногі Дзеда Мароза. За пошук злодзея абвясцілі ўзнагароджанне
Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР