Найлепшы футбаліст Беларусі адмовіўся ад пераходу ў маскоўскі «Спартак»
Найлепшы футбаліст Беларусі 2024 года, галкіпер мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў, адмовіўся ад пераходу ў маскоўскі «Спартак». Гэтая інфармацыя стала вядомай metaratings.ru.
26.12.2024 / 10:49
Згодна з крыніцай, Лапавухаву прапаноўвалі заробак, эквівалентны $10 тысячам, і ролю запаснога варатара, што не задаволіла гульца. Асноўнай прычынай адмовы ад прапановы «Спартака» стала імаверная адсутнасць гульнявой практыкі.
Раней Фёдар заяўляў, што хоча працягнуць кар'еру ў Еўропе.
Пісалася, што Лапавухавым цікавіўся іспанскі «Вальядалід», але мінскі клуб запытаў вялікую суму. Цікавасць да Фёдара выказвалі бельгійскі «Гент» і дацкі «Капенгаген».
Лапавухаву — 21 год, у сезоне-2024 ён правёў за «Дынама» 28 гульняў у чэмпіянаце Беларусі (19 — «на нуль»), а таксама згуляў у 6 матчах Лігі канферэнцый, дзе прапусціў 13 галоў.
Галкіпер таксама правёў 6 сустрэч за беларускую зборную ў Лізе нацый і тройчы пакінуў браму «сухой». Партал Transfermarkt ацэньвае Лапавухава ў 1 млн еўра.
Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі
Футбольная зборная Беларусі паедзе гуляць з таджыкамі