У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%
«Белпол» апублікаваў даклад, як працуе сістэма фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Ён раней ужо прэзентаваўся на многіх закрытых мерапрыемствах з удзелам міжнародных партнёраў арганізацыі, а цяпер выстаўлены ў вольны доступ.
26.12.2024 / 16:20
Ігар Карпенка
«Белпол» вывучыў склады 265 участковых камісій і па выніках аналізу прыйшоў да высновы, што 63% іх членаў удзельнічалі ва ўсіх трох электаральных кампаніях апошніх гадоў: прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, рэферэндуме 2022-га і «адзіным дні галасавання» 2024-га. Падчас цяперашняй кампаніі ў выбарчых камісіях толькі 3% новых людзей.
Пры гэтым працэдура падліку галасоў непасрэдна на ўчастках не мае ніякага значэння, бо падмена вынікаў выбараў адбываецца на ўзроўні вышэйшых інстанцый. А на ўчастках фактычна дастаткова актыўнага заангажавання ў працэс фальсіфікацыі трох правераных чалавек: старшыні ўчастковай камісіі, яго намесніка і сакратара.
Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады
Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі