Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі
Былая старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына падчас прапагандысцкага мерапрыемства ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) заклікала людзей ісці на выбары і патлумачыла чаму.
«Я проста заклікаю ўсіх прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Таму што шмат хто кажа: «А чаго хадзіць, выбары прадказальныя». Так, прадказальныя. Але калі б вы ведалі, як гэта важна потым для нашага прэзідэнта паказаць на міжнароднай арэне — асабліва такому глабальнаму гульцу, як Кітай, — што за яго прагаласаваў велізарны адсотак насельніцтва краіны. Гэта не яму толькі важна. Гэта нам з вамі важна», — пераконвала Ярмошына прысутных.
Наступныя выбары пройдуць ва ўмовах масавых рэпрэсій і татальнай зачысткі незалежных палітыкаў і грамадскіх арганізацый. Некаторыя кандыдаты выбараў-2020 дагэтуль за кратамі. Падчас папярэдніх выбарчых кампаніі назіраліся фальсіфікацыі, з дапамогай якіх улады хацелі імітаваць масавую падтрымку Лукашэнкі.
Каментары
неужели Китайцы дураки.... Ведь прекрасно знают, что оппозиция в турме или заграницей, фальсификаторов на местах из т.н. участковых комиссий, отобранных местной вертикалью"засекретили" , главный вещатель-комуняка нащначен Главарём цик....
Цифру Главарь страны скажет главному фальсификатору перед дурыборами... И какие бы ветры и метели не дули в Беларуси, в том числе в регионах Главный Фальсификатор озвучит эти цифры.... Хотелось , чтобы это было 95 процентов всенародной "любви" как у Асада на последних дурыборах...
PS/ в любом случае, меньше 82 процентов быть не может , ВЕДЬ В БЕЛАРУСИ КАК И В ЛЮБОЙ ДИКТАТОРСКОЙ (ЧИТАЙ ФАШИСТСКОЙ) СТРАНЕ 2 ( ДВА СОЛНЦА), одно на Небе , другое в Дроздах спит.