Пуцін назваў Славакію магчымай пляцоўкай для мірных перамоў
Адказваючы на пытанні пасля завяршэння саміту Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ён не супраць таго, каб пляцоўкай для мірных перамоў паміж Расіяй і Украінай была Славакія.
26.12.2024 / 20:12
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца з Уладзімірам Пуціным у Маскве 22 снежня 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
22 снежня ў Маскву прылятаў і сустракаўся з Пуціным прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, які разам з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам лічыцца адным з найбольш прыязных адносна Расіі кіраўнікоў дзяржаў Еўрасаюза. Трэба думаць, акурат гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас той сустрэчы.
Фіца стаў толькі трэцім лідарам адной з краін ЕС, які сустракаўся з Пуціным пасля пачатку маштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Ягоная паездка была рэзка раскрытыкаваная прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім:
«Чаму гэты лідар настолькі залежны ад Масквы? Чым яму плацяць і чым ён расплачваецца?» — задаў рытарычнае пытанне Зяленскі, адзначыўшы, што дзеянні Фіцы могуць паставіць пад пагрозу бяспеку не толькі Славакіі, але і ўсёй Еўропы.
Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна
Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца
Прэзідэнт Сербіі анансаваў паездку да Пуціна прэм'ера Славакіі
Прэзідэнт Славакіі Пелегрыні: Украіне прыйдзецца страціць некаторыя тэрыторыі дзеля міру