Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

У чэрвені 2023 года Шарлот, знаходзячыся за мяжой, спаліў на камеру расійскі пашпарт, выступіўшы супраць вайны ва Украіне. 22 лістапада ён прыляцеў у Пецярбург і быў там затрыманы. 

27.12.2024 / 16:41

Пасля затрымання артыста этапавалі ў Самару. Яго абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму, абразе пачуццяў вернікаў, пашкоджанні дакументаў, а таксама ва ўзбуджэнні нянавісці ці варожасці. З 2 снежня спявак знаходзіцца ў СІЗА.

З-за кратаў Шарлот напісаў ліст патрыярху Кірылу з прабачэннямі. Пасля таго ў лістападзе 2024 года Маскоўскі патрыярхат звярнуўся да суддзі Самарскага абласнога суда з прапановай вызваліць спевака ад адказнасці. Але гэта дапамагло хіба толькі скараціць тэрмін.

Раней пракуратура запытвала для спевака сем з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Расійскаму спеваку Шарлоту, які спаліў пашпарт, запыталі сем з паловай гадоў калоніі

Расійскага спевака Шарлота абвінавачваюць у «злачынствах супраць міру і чалавецтва»

Спявак Шарлот, які разарваў расійскі пашпарт, выбачыўся і перад Пуціным, і патрыярхам Кірылам

«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам»

Nashaniva.com