Расійскага спевака Шарлота абвінавачваюць у «злачынствах супраць міру і чалавецтва»
«Злачынствамі супраць міру і чалавецтва» ў судзе назвалі два эпізоды, якія ставяць у віну спеваку.
Так прэс-служба Самарскага аблсуда патлумачыла, чаму была адхіленая апеляцыя абароны на арышт музыкі Эдуарда Шарлота. «Злачынствамі супраць міру і чалавецтва» ў судзе назвалі два эпізоды «рэабілітацыі нацызму», якія ставяць у віну спевака, піша «Новая газета».
Таксама ў прэс-службе дадалі, што музыку вінавацяць у «здзяйсненні злачынства, накіраванага супраць канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна» — гаворка ідзе аб артыкуле аб «парушэнні права на свабоду сумлення і веравызнанняў».
Учора Шарлот з'явіўся ў фільме «Замежныя агенты» карэспандэнта «Расіі 24» Аркадзя Мамантава. Спявак заявіў, што глядзеў відэа Міхаіла Хадаркоўскага, Максіма Каца, а таксама Дзмітрыя Іванова (kamikadze_d), у выніку чаго трапіў пад «свайго роду гіпноз».
Падставай для пераследу спевака сталі відэа, апублікаваныя ім летам 2023 года. У адным з іх спявак спаліў пашпарт Расіі, а ў другім — прыбіў да распяцця фатаграфію патрыярха Кірыла і свой вайсковы білет. Таксама ён заяўляў, што хоча пераехаць у Кіеў. Аднак у лістападзе 2023 года яго затрымалі ў аэрапорце Пецярбурга падчас вяртання ў краіну.
Пасля Эдуард Шарлот выбачыўся перад Уладзімірам Пуціным за тое, што разарваў фота з яго партрэтам. Сваю прамову з выбачэннямі спявак агучыў на пасяджэнні суда ў студзені, дзе разглядалася апеляцыя на яго арышт.
«Разарваў фота пад песню Ігара Талькова з вашым партрэтам, не разумеючы навошта, не тоячы ніякай злосці на вас ці відавочнай нязгоды ў нейкім палітычным пытанні…> Прашу ў вас, Уладзімір Уладзіміравіч, прабачэння за найдурнейшы відэаўчынак, выстаўлены напаказ», — сказаў Шарлот у Самарскім абласным судзе.
Таксама спявак папрасіў прабачэння перад патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам (раней ён напісаў яму ліст), ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніком «Лігі бяспечнага Інтэрнэту» Кацярынай Мізулінай і «ўсімі грамадзянамі Расіі».
Супраць Шарлота распачата некалькі крымінальных спраў. Па словах Мізулінай, дзве справы — па артыкуле аб рэабілітацыі нацызму (ч. 4 арт. 354.1 КК), адна — па артыкуле аб абразе пачуццяў вернікаў (арт.148 КК). Акрамя таго, музыканту выстаўленыя абвінавачванні за спаленне расейскага пашпарта (арт.325 КК).
Спявак Шарлот, які разарваў расійскі пашпарт, выбачыўся і перад Пуціным, і патрыярхам Кірылам
«Россия, нагрубил тебе с порога». Шарлот прызнаў віну ў «рэабілітацыі нацызму» і выбачыўся перад «рускім народам»
На расійскага спевака Шарлота завялі крымінальную справу за «рэабілітацыю нацызму» і «абразу пачуццяў вернікаў»
Каментары