Кіраўніка Віцебска злавілі на хлусні гараджанам
Падводзячы вынікі года падчас выступлення ў студыі на абласным тэлебачанні, старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў расказаў, што месца для плошчы Герба і Сцяга ў горадзе выбралі самі гараджане праз галасаванне на сайце газеты «Віцьбічы». Але праблема ў тым, што сапраўдныя вынікі ўлады праігнаравалі, заўважае тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
28.12.2024 / 23:07
Аляксей Героеў падчас выступлення. Скрыншот з відэа
Паводле слоў чыноўніка, 70% удзельнікаў апытання нібыта выказаліся за парк 1000-годдзя Віцебска, дзе і пачалі ўсталёўваць флагшток.
У той жа час захаваўся запратакаляваны скрыншот вынікаў галасавання, які сведчыць, што за парк 1000-годдзя Віцебска ў галасавалцы было пададзена ўсяго 23,78% галасоў удзельнікаў — і гэта толькі трэці вынік з прапанаваных варыянтаў. А 39,75% удзельнікаў выказаліся за варыянт «іншае»: іх не задаволіла ніводнае з прапанаваных месцаў.
Віцебскі флагшток, які ўлады назвалі бясплатным, абыйдзецца ў 440 тысяч даляраў
«Заўвагі не адпавядаюць…» Як у Віцебску прайшло абмеркаванне ўстаноўкі флагштока
На плошчы 1000-годдзя Віцебска ўстановяць флагшток «для патрыятычнага ўзбагачэння»