Грамадства11

Віцебскі флагшток, які ўлады назвалі бясплатным, абыйдзецца ў 440 тысяч даляраў

Мясцовым уладам прыйдзецца добра патраціцца на ўладкаванне самой плошчы, на якой ужо ўсталявалі сам флагшток.

Фота: Onliner

У Віцебску на плошчы ля Лядовага палаца змантавалі 69-метровы флагшток. Падчас грамадскіх абмеркаванняў адміністрацыя горада заяўляла, што гораду гэты флагшток нічога не будзе каштаваць — маўляў, яго ўсталююць за спонсарскія сродкі. Спонсара, праўда, чыноўнікі не называюць.

Аднак арганізацыя самой плошчы вакол флагштока абыдзецца гарадскому бюджэту ў сур'ёзную суму, падлічыў «Віцебскі кур'ер».

На сайце дзяржзакупак было апублікавана як мінімум сем пазіцый, звязаных з плошчай:

  • Святлодыёдныя экраны (1 125 069,43 рублёў);
  • Інтэрактыўны стэнд (129 520,51 рублёў);
  • Лаўкі (100 404,72 рублёў);
  • Урны бетонныя (19 890 рублёў);
  • Урны палімербетонныя (19 890 рублёў);
  • Кашпо бетонныя (54 450,66 рублёў);
  • Шафа кіравання вонкавым асвятленнем (12 600 рублёў). 

Усё гэта збіраліся закупляць за бюджэтныя сродкі. Агулам уладкаванне плошчы абыдзецца ў 1 461 825 рублёў — гэта 440 тысяч даляраў.

Пры гэтым конкурс на некаторыя закупкі ўсё яшчэ працягваецца, а заканчэнне будаўніцтва перанесена на наступны год. Гэта значыць сума можа стаць яшчэ больш.

Каментары1

  • Закон Новай Беларусі
    31.10.2024
    Абавязаць прыкарытнікаў, якія прасунулі ўсталяваньне гэтага дармовага флагштока вярнуць дзяржаве грошы з уласнай кішэні.

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб20

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пачне сваю віншавальную прамову за 12 хвілін да Новага года32

За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны1

Аб'явілі «экстрэмісцкім» сайт «Першы»4

Асірацелі міратворчыя сілы казацкай гвардыі Беларусі — памёр псеўдагенерал Сяргей Новікаў7

Памёр Якуб Лапатка4

У сталіцы Абхазіі паставілі елку з мандарынаў ФОТАФАКТ3

«Пакуль няма прычын». «Белавія» не будзе праводзіць экстранныя праверкі на фоне авіякатастрофы ў Паўднёвай Карэі

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»26

Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб20

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб

Галоўнае
Усе навіны →