Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры
Беларуска Арына Сабаленка, якая цяпер з'яўляецца першай ракеткай свету, перамагла ў першым тэнісным турніры 2025 года ў аўстралійскім Брысбене. У фінале турніру катэгорыі WTA-500 яна перамагла расіянку Паліну Кудэрметаву — 4:6, 6:3, 6:2.
05.01.2025 / 11:38
Арына Сабаленка. Фота: Getty Image
Летась Сабаленка таксама дабралася да фіналу спаборніцтваў у Брысбене, але там без пытанняў саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай — 0:6, 3:6.
Для першай ракеткі свету гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад першым у сезоне турнірам серыі «Вялікага шлема» — адкрытым чэмпіянатам Аўстраліі, які пройдзе ў Мельбурне з 12 па 26 студзеня.
Арына Сабаленка выйграла два папярэднія Australian Open — у 2023 і 2024 гадах.
Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці
Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-5 спартсменак, якія ў 2024 годзе зарабілі найбольш грошай
Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету
Сабаленка спазнілася на самалёт у Аўстралію