Спорт33

Сабаленка: Часам хочацца, каб пасмяяліся з маёй тупасці

Першая ракетка свету тэнісістка Арына Сабаленка адказала на пытанні, звязаныя з бразільскім бізнэсоўцам Георгіясам Франгулісам, з якім яна знаходзіцца ў адносінах з сакавіка.

— Я даволі паспяховы чалавек. Мой малады чалавек таксама даволі паспяховы. Мы абое вельмі моцныя асобы. Абое патрабавальныя ў асобных момантах і эмацыйныя. Таму нашы адносіны — гэта праца двух людзей. Дзесьці трэба прамаўчаць, дзесьці — наадварот. Я стараюся бачыць толькі добрае. Спадзяюся, Георгіяс таксама.

Так атрымліваецца, што ён паўсюль ездзіць са мной, падстройваецца пад мой графік. Мне пашанцавала, што ў яго бізнэс па ўсім свеце. Прычым справы часта ёсць якраз там, дзе я гуляю ў тэніс.

— Увогуле, вы створаны адно для аднаго?

— Я не хачу нічога гаварыць. Сапраўды, столькі разоў у жыцці памылялася, што… Дай бог. Я, вядома, разумею, што шчасце любіць цішыню. Але ў маім выпадку гэта складана. Георгіяс вельмі «інстаграмны».

— Але ты таксама магла б дзесьці нешта схаваць…

— Я, напэўна, проста такі чалавек. Увесь час знаходжуся ў моманце. Калі ёсць нешта добрае, я гэта выкладаю. Я адкрытая са сваімі падпісчыкамі, люблю паказваць сваё жыццё. Дзе-нідзе натхняю кагосьці. Хочацца, каб часам пасмяяліся з маёй тупасці ці майго паста, — падкрэсліла Арына ў інтэрв’ю Bet Boom.

Каментары3

  • Тупенькія ціктокеры
    30.12.2024
    Кажа, што цяжка захаваць таямніцу прыватнага жыцця, бо Георгіяс вельмі інстаграмны. І тут жа: "Калі ёсць нешта добрае, я гэта выкладаю."
  • Валентина
    30.12.2024
    Белорусская сядокова! Сорная- чорная вдова!!!
  • политзек
    30.12.2024
    Самая большая тупость, это быть финансово независимым, жить за пределами концлагеря, быть всемирно известной личностью и при этом тихонько молчать в тряпочку о том, что творится на твоей Родине. вроде как не замечать...
    и это НЕ СМЕШНО..

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі26

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе7

СПА Украіны расказала, колькі ракет і дронаў збіла за год5

Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?14

З Новым годам! Хай здохне той, хто нас не любіць!40

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка13

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ4

Санкцыі здагналі кіпрскую кампанію, за якой можа стаяць Шэйман5

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі26

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →