І гэта званне яна будзе захоўваць да канца года.
Сусветная жаночая тэнісная асацыяцыя абнавіла рэйтынгавы ліст. Арына Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету.
У беларускі — 9416 балаў, у полькі Ігі Свёнтак — 8 370, у амерыканкі Како Гаўф — 6530. Вікторыя Азаранка займае 20-ы радок з 2127 баламі.
Сабаленка стала першай ракеткай свету дзякуючы больш паспяховаму выступленню на Выніковым турніры ў Эр-Рыядзе, чым Свёнтак.
Арына дайшла да паўфіналу, тады як Іга не змагла туды прабіцца.
Каментары