Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі
Мутэ Эгедэ сказаў, што «статус-кво — гэта не варыянт».
11.01.2025 / 11:55
Прэм'еры Грэнландыі і Даніі Мутэ Эгедэ і Метэ Фрэдэрыксен. Фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
«Грэнландыя не хоча быць амерыканскай або дацкай, але хоча быць незалежнай», — заявіў прэм'ер-міністр арктычнай выспы ў канцы бурнага тыдня, які паследаваў за адмовай абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выключыць прымяненне сілы для ўстанаўлення кантролю над тэрыторыяй, піша Financial Times.
Мутэ Эгедэ сказаў, што «статус-кво — гэта не варыянт», калі ён выказаў жаданне велізарнага і геапалітычна важнага вострава з насельніцтвам 57 000 чалавек мець «свой уласны голас», атрымаўшы незалежнасць ад Даніі і адмовіўшыся ад спробаў Трампа купіць Грэнландыю.
«Мы не хочам быць датчанамі, мы не хочам быць амерыканцамі, мы хочам быць грэнландцамі», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў пятніцу.
Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксензаявіла на той жа сустрэчы, што імкненне Грэнландыі да незалежнасці з'яўляецца законным і зразумелым», назваўшы цікавасць ЗША да аўтаномнай тэрыторыі «пазітыўным».
Фрэдэрыксен дадала, што хацела б захаваць адзінства каралеўства Данія, у склад якога ўваходзяць Данія, Грэнландыя і аўтаномная тэрыторыя Фарэрскія выспы. «Я асабіста лічу, што калі мы будзем трымацца разам, то станем мацней у глабальнай гульні», — падкрэсліла яна.
Эгедэ, які неаднаразова падкрэсліваў, што Грэнландыя не прадаецца, заявіў, што тэрыторыя адкрыта для супрацоўніцтва з ЗША, як гэта ўжо даўно было зроблена, але настойваў на тым, што яе лёс будуць вырашаць грэнландцы. Ён сказаў, што ваенная пагроза Трампа была «сур'ёзнай», але грэнландцы не павінны ўпадаць у «істэрыку».
За прэтэнзіямі Трампа на Панаму, Канаду і Грэнландыю можа хавацца тонкі перамоўны разлік
Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?
Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа