Свет1818

Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа

Герб Каралеўства Данія, які за сваю вялікую гісторыю мяняўся ўсяго тройчы, страціў адзін са сваіх самых важных элементаў — тры кароны, якія на працягу 500 гадоў сімвалічна злучалі Данію з суседнімі Нарвегіяй і Швецыяй. Гэтая змена, якая шакавала некаторых дацкіх гісторыкаў, была прадыктавана цяперашняй геапалітычнай сітуацыяй у свеце.

Стары (злева) і новы герб Даніі. Крыніца: Kongehuset.de

Кароль Даніі Фрэдэрык X, які ўступіў на пасад у студзені мінулага года, распарадзіўся абнавіць афіцыйны герб краіны, чым шакаваў частку супольнасці каралеўскіх гісторыкаў, перадае выданне The Guardian.

На працягу 500 гадоў на ранейшых гербах дацкіх каралёў былі намаляваныя тры кароны — сімвал Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвегіяй і Швецыяй. Гэты альянс дзяржаў знаходзіўся пад кіраўніцтвам Даніі ў перыяд з 1397 па 1523 год. Тры кароны таксама з'яўляюцца важным сімвалам і ў суседняй Швецыі.

Але ў абноўленай версіі герба кароны былі прыбраныя. Замест гэтага на цэнтральным шчыце, падзеленым белым крыжам, быў павялічаны памер гербаў Грэнландыі (белы мядзведзь на сінім фоне) і Фарэрскіх выспаў (срэбраны баран з залатымі рагамі на сінім фоне), якія цяпер займаюць трэцяе і другое поле адпаведна. У першым і чацвёртым палях размешчаны раўнавялікія сімвалы Даніі і Паўднёвай Ютландыі. Раней гербы Фарэр, Грэнландыі і тры кароны размяшчаліся разам на трэцім полі шчыта.

У каралеўскай сям'і заявілі, што герб, які выкарыстоўваецца на афіцыйных дакументах і пячатках, элементы якога бяруць пачатак з XII стагоддзя, «узмацняе значнасць садружнасці», але тры кароны на ім «больш не актуальныя».

Каралеўскі герб змяняўся тройчы: у 1903, 1948 і 1972 гадах. Але апошнія змены, на думку некаторых гісторыкаў і экспертаў, могуць быць звязаныя з зацікаўленасцю ЗША атрымаць поўны кантроль над Грэнландыяй — велізарнай аўтаномнай тэрыторыяй Даніі ў Арктыцы. Другі фактар, які паўплываў на змену герба, — рост настрояў за незалежнасць Грэнландыі на самой выспе.

На мінулым тыдні ў сваім першым навагоднім звароце кароль Фрэдэрык X асабліва акцэнтаваў увагу на тэрытарыяльнай цэласнасці Даніі з усімі яе тэрыторыямі, уключаючы Грэнландыю.

«Мы ўсе адзіныя, і кожны з нас адданы каралеўству Данія. Ад дацкай меншасці ў Паўднёвым Шлезвігу, якая нават знаходзіцца за межамі каралеўства, і да Грэнландыі. Мы належым адно аднаму», — падкрэсліў кароль Даніі.

Змены ў гербе і нядаўні зварот караля адлюстроўваюць ягоную асабістую зацікаўленасць у Арктыцы, таксама з'яўляючыся сігналам для ўсяго свету — што Грэнландыя і Фарэрскія выспы ёсць частка дацкага каралеўства і што гэта не падлягае абмеркаванню, адзначаюць эксперты.

Грэнландыя — найбуйнейшы ў свеце востраў з насельніцтвам каля 60 тысяч чалавек, большая частка з якіх — эскімосы-інуіты. Востраў шмат гадоў быў калоніяй Даніі, але ў 1979 годзе атрымаў самакіраванне і ўласны парламент. У 2009 годзе пагадненне паміж Даніяй і Грэнландыяй пацвердзіла права вострава на незалежнасць, але толькі праз паспяховае правядзенне рэферэндуму.

Нядаўна абраны амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што ў мэтах нацыянальнай бяспекі і свабоды ва ўсім свеце Злучаныя Штаты Амерыкі лічаць, што валоданне і кантроль над Грэнландыяй — гэта «абсалютная неабходнасць».

У Грэнландыі знаходзіцца буйная амерыканская касмічная база «Пайтуфік». Востраў мае стратэгічнае значэнне для ЗША, паколькі размешчаны на найкарацейшым шляху ў Еўропу. Акрамя таго, Грэнландыя багатая на карысныя выкапні і нафту.

Сталіца Грэнландыі — Нуук, у ім жыве ўсяго 19 800 чалавек. Фота: AP Photo/David Goldman, File

Заява Трампа выклікала рэакцыю як самога ўрада Даніі, які ў адказ вырашыў істотна павысіць выдаткі на абарону вострава, так і мясцовых уладаў Грэнландыі, якія, аднак, ізноў узнялі пытанне аб незалежнасці ад Даніі і праве самастойна вызначаць сваю будучыню.

Падчас свайго першага тэрміну Трамп у 2019 годзе прапанаваў ЗША набыць Грэнландыю. Ідэя тады таксама адразу была катэгарычна адхілена як Даніяй, так і ўладамі вострава.

Тагачасны прэм’ер-міністр Грэнландыі Кім Кільсэн адказаў Трампу: «Грэнландыя не прадаецца і не можа быць прададзена, але Грэнландыя адкрытая для гандлю і супрацоўніцтва ў ваенным і эканамічным плане з ЗША».

Упершыню ідэя пакупкі Грэнландыі была выказана ў 1860-х гадах падчас прэзідэнцтва Эндру Джонсана.

Каментары18

  • свабоду пінгвінам грэнландыі!
    07.01.2025
    міратворац трамп нешта надта ваяўніча пачынае яшчэ не ўступіўшы ў паўнамоцтвы
  • Aresa
    07.01.2025
    Ёсьць жа годныя кіраўнікі! Брава! Далоў кіраўнікоў-гэбнюкоў мучыцеляў сраных кароў! Крамлеўскіх пігмеяў таксама тычыцца.
  • Алесь
    07.01.2025
    Вы в курсе ,что первый народ Гренландии викинги?Они поселились там в 10 веке,а эскимосы(инуиты)прибыли туда тока в 13 веке.

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»26

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»45

Прэм'ер Канады пакідае пасаду кіраўніка партыі. Пазней ён пакіне і крэсла прэм'ера6

Афрыка можа разламацца на дзве часткі хутчэй, чым чакалі навукоўцы14

Макрон заклікае Украіну да «рэалістычных дыскусій» па пытаннях тэрыторый30

У Саудаўскай Аравіі і Ірака жанчын-паслоў больш, чым у Беларусі13

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў37

Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі45

Беларус падарыў брытанцы ружы — тая не ведае, як гэта разумець14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»26

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →