Хто стане вядучым нядзельнага шоу, якое «Белсат» будзе паказваць замест праграмы «Тыдзень» Падсасоннага і Кулея?

У эфір вяртаецца «Студыя Белсат», якую будуць па чарзе весці Віталь Бабін і Віталь Цыганкоў.

11.01.2025 / 19:06

Праграма «Тыдзень», вядучыя якой Ігар Кулей і Сяргей Падсасонны звольніліся з «Белсата», больш не з'явіцца ў эфіры тэлеканала.

Замест яе ў нядзелю, 12 студзеня, пасля працяглага перапынку вяртаецца «Студыя Белсат».

Гэта падобнае шоу, у якім таксама будуць падводзіць вынікі тыдня і аналізаваць разам з экспертамі галоўныя падзеі, што адбыліся ў Беларусі і свеце.

Першае выданне правядзе Віталь Бабін, у наступную нядзелю вядучым будзе Віталь Цыганкоў.

Віталь Цыганкоў

Віталь Бабін

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»

Nashaniva.com