Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»
Ігар Кулей звольнены з пасады кіраўніка рэдакцыі навін тэлеканала «Белсат», паведамляе Reform.news са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Паводле інфармацыі Reform.news, ёсць дзве версіі звальнення — афіцыйная і неафіцыйная.
Афіцыйна журналіст сыходзіць з адной з ключавых пазіцый на «Белсаце» ў сувязі з рэарганізацыяй канала і стварэннем беларускай рэдакцыі ў рамках TVP World.
Але ёсць і іншая версія. Паводле яе, у калектыве нібыта ўзнік канфлікт пасля сыходу з пасады выканаўцы абавязкаў кіраўніка «Белсата» Аляксея Дзікавіцкага і прызначэння на пасаду галоўнай рэдактаркі Аліны Коўшык. Яго праявай стала няпростае інтэрв'ю з Алінай Коўшык, якое ўзяў Сяргей Падсасонны. Канфлікт з гэтай нагоды быццам бы прывёў да таго, што адзін з вядучых журналістаў пакідае сваю пасаду.
Каментары