У Нацыянальнай акадэміі навук збяруцца больш як 300 беларусістаў
з розных старон свету, спецыялісты па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве. Арганізуюць маштабнае мерапрыемства Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пры НАН і Міністэрства культуры.
Форум закліканы садзейнічаць развіццю даследаванняў айчыннай культуры ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама спрыяць пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва вучоных розных краін, адзначаецца на сайце Акадэміі навук.
«Працэсы глабалізацыі, выклікі і канфлікты сучаснасці востра актуалізуюць праблему захавання нацыянальных культур і традыцый народаў. Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця з’яўляюцца асноўнай сістэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі», — адзначаецца на сайце Кангрэса.
Падчас Кангрэса будуць працаваць выставы выратаваных беларускімі рэстаўратарамі артэфактаў, навуковых выданняў.
Адкрыццё Кангрэса - 5 мая 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх).
З праграмай Кангрэса можна азнаёміцца тут.
Комментарии