«Выпрямитель носа», бандаж против двойного подбородка, маска от морщин — вся эта «индустрия красоты» похожа на орудия пыток времен Средневековья, и такого в интернете множество.
Усе яны зробленыя для таго, каб нібыта «пазбавіць жанчын ад недахопаў». Большасць адкрыта нагадвае развод. Аднак на што толькі не ідуць некаторыя людзі, каб дасягнуць ідэалаў прыгажосці. Фатограф з Латвіі Эвія Лайвіна адшукала ў інтэрнэце самыя мудрагелістыя beauty-дапаможнікі і стварыла з імі фотасерыю.
«Маёй мэтай было паказаць людзям, як далёка мы можам зайсці ў імя прыгажосці. Так шмат людзей пакутуюць ад нізкай самаацэнкі, думаюць, што яны не адпавядаюць нейкім стандартам з часопісаў. Гэта ўсё вельмі сумна. У сваёй фотасерыі я паказваю толькі пацешны бок гэтага монстра ўнутры нас», — распавяла Эвія Dailymail.
Комментарии