«Наша Ніва» шукае спецыяліста для вырабу відэа для сацсетак і ютуба, пераважна кароткіх
Патрэбныя ўменні: уменне мантаваць (прыкладам, у Adobe Premiere), уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі (прыкладам, Figma, Photoshop), добрая беларуская мова, гатоўнасць працаваць з рознымі сацсеткамі. Пажаданыя рысы: ініцыятыўнасць, крэатыўнасць.
Вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected]. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў. Калі працавалі з відэа, дасылайце спасылкі на зробленае.
Комментарии
колькі дадуць за працу на экстрэмістскае выданне?
не все ж только мне страдать и сидеть