Комментарии к статье

Овсянка может быть особенно полезной вот с какими добавками

  • хх
    07.11.2022
    калі адмовіцца ад цукру, то праз нейкі час адчуеш сапраўдны смак прадуктаў. цукар не захочацца дадаваць. што у ім карыснага? наадварот
  • Паровоз без колёз
    07.11.2022
    Ну, гэта не сакрэт. Мяркую, што лепш за ўсё нічога не дадаваць. Навошта рабіць тую пэцканіну ў талерцы, аўсянка павінна быць аўсянкаю.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    07.11.2022
    Думаў, што даведаюся нешта новае! Ніхалеры! Гатую аўсяную кашу сабе кожную раніцу ўжо гадоў 10 запар... Ніякага цукру туды не сыплю! У мяне свой вінаград кіш-міш (без костак) расце. З яго сушу разынкі (гэта па-беларуску -- ізюм), дадаю ў кашу пры гатаванні.   Вару на малацэ, дадаю сыр і масла пры варцы. Калі зварылася -- пасыпаю кашу карыцай.[Карыца змяншае цукр у крыві] Я косткі сліваў і абрыкоса не выкідваю, а ачышчанае зерне перамельваю ў кавамолцы і таксама пасыпаю кашу! Ахвігець як смачна!!! 
    І вы адважыліся мяне вучыць варыць кашу?
  • Эсмэралда Антонаўна
    07.11.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, шаноўны, тут размова йдзе пра аўсяную кашу. А вы пра што ? Вы пра нейкі неназоўны прадукт, сырна-масламалочна-абрыкосава-разынкавы з дабаўленьнем карыцы й аўсянкі. Каб яшчэ й сякеру паклалі ў тое варыва, дык я вас зразумела б, скумекала б, пра што вы й празь што вядзеце, а так - дзівоса нейкая, а не аўсяная каша. :)
  • чакаючы навальніцу
    07.11.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, напішыце як сушыце. У печы ці як азіяты падвешаным і чакаеце?
  •