Общество1111

«Укладываюсь в 2,5 рубля». Сколько денег белорусы отдают на обеды в столовых и кафе

Сколько денег нужно, чтобы поесть в столовой или кафе? Такой вопрос своим читателям в соцсетях задал «Онлайнер». Выяснилось, что хорошо пообедать можно на совершенно разные суммы.

2,58 рубля

Ірына працуе ў Гомелі і ўмудраецца выдаткаваць на абед менш чым тры рублі.

Хтосьці мог бы з'едліва сказаць: напэўна, Ірына бярэ толькі хлеб. А вось і не, на гэтыя грошы ў яе выходзіць першае, другое, салата і напой.

Тут на фота гарохавы суп, катлета з курыцы, макарона, салата з капусты і чай.

Дзе так танна можна паесці? У студэнцкай сталоўцы БелДУТ.

4,20 рубля ў сталоўцы БНТУ

Гэта абед Сяргея, ён таксама абедае ў студэнцкай сталоўцы — заходзіць на абед у БНТУ.

На падносе расольнік за 1 рубель, макарона каштавала 38 капеек, пячонка крыху менш за 2 рублі і сок (у чэку напісана «ананасавы», але больш падобны да таматнага).

4,91 рубля

Юлія таксама ходзіць у сталоўку БНТУ, ёй трэба 5-6 рублёў на абед.

«Вельмі смачна і нядорага. Ежа нагадвае школьныя гады, а камусьці дзіцячы сад. А якія булачкі! Як у дзяцінстве».

Максім таксама купляе абеды ў сталоўках БНТУ.

«Я працую побач з універсітэтам, мне да яго 5 хвілін пешшу. Доўгі час заказваю прыкладна адно і тое ж (калі не паспяваю дома паабедаць), укладаюся ў 10 рублёў».

На фота — першая страва, два гарачых, піражок, тры кавалачкі хлеба, кампот.

6 рублёў

Кірыл кожны працоўны дзень заходзіць у сталоўку завода «Атлант». На падносе ў яго гарохава-бульбяны суп за 56 капеек, тушаная капуста за 85 капеек, скварка са свініны за 2,95 рубля, салата за 45 капеек. «Звычайна я ўкладаюся ў 6 рублёў».

Кірыл таксама паказаў меню сталоўкі — больш за палову страў каштуюць менш за 1 рубель. Хіба што толькі за порцыю мяснога альбо рыбы трэба заплаціць каля 3 рублёў.

Каля 7 рублёў

Максім працуе ў офісе, які размешчаны недалёка ад Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова, там і есць.

«Уваход у сталоўку вольны. Абед на фота абышоўся мне прыкладна ў 7-8 рублёў».

7,64 рубля

Абед Кірыла ў горадзе Івацэвічы. Капуста, дранікі і катлета каштавалі крыху больш за 7 рублёў.

«Гэта абед у сталоўцы «Крыніца» недалёка ад вакзала. Каб паесці, мне хапае 6-9 рублёў».

9-12 рублёў

Прыкладна такі абедзенны бюджэт у Алесі. Звычайна разам з калегамі яна абедае ў «Lidbeer Bar Легенда» ў Мінску.

Тут на фота злева — выключэнне: зайшлі ў кавярню «Кітайская раменная». Такі суп з локшынай каштуе 16 рублёў, порцыя велізарная. У «Lidbeer Bar Легенда», па словах Алесі, на 9-12 рублёў можна ўзяць суп, мяса і гарнір альбо мяса, гарнір і салату.

На фота справа — сэт з Lidbeer Bar за 33 рублі, узялі на дваіх.

10,80 рубля

Дзяніс працуе практычна ў цэнтры Мінска, у яго на працы прынята хадзіць на абед разам з калегамі альбо замаўляць ежу ў офіс.

«Часта мы абедаем у Blackberry, за першае, другое і трэцяе аддаю 10-13 рублёў».

Гэта абед за 10,8 рубля: зялёны суп са шчаўя, салата з марской капустай, пюрэ, курынае сцягно ў паніроўцы, хлеб.

Каля 13 рублёў

Звычайна Юлія абедае ў мінскай установе Paul: «У сярэднім гарачае каштуе каля 10 рублёў плюс 5 рублёў кавы, калі не браць дэсерт. З дэсертам цана складзе больш за 15 рублёў. Сёння мы з мужам упершыню зайшлі ў «Тэмпа», заплацілі 27 за дваіх. Мне спадабалася, ежа як хатняя, порцыі вялікія».

На талерках шчаўе (3,7 рубля, узялі дзве порцыі), свініна (10,1 рубля), дранікі (7 рублёў), кефір (1,2 рубля, узялі два). За ўсё крыху менш за 27 рублёў.

15 рублёў

Тарас працуе ў раёне Камароўскага рынку. Часам бярэ ссабойкі, часам ходзіць у розныя ўстановы. Пастаяннага месца няма: любіць адкрываць для сябе нешта новае.

«Стараюся ўкласціся ў 15 рублёў. На гэтыя грошы можна добра паесці ў азіяцкай забягалаўцы на рынку: хопіць на плоў і суп, гэта будуць вялікія сытныя порцыі. Часам бяру вялікую шаурму, гэта 12-13 рублёў. Тут на фота плоў з ялавічынай, ён якраз за 15 рублёў».

Больш за 20 рублёў

Калі Анатоль збіраецца на абед з калегамі, то звычайна ўсе дружным натоўпам ідуць у бар «Малады». Тут на фота хот-догі з пепероні (каля 15 рублёў за кожны), яшчэ 7 рублёў каштаваў ліманад.

«Для мяне гэта недарагі пажыўны абед. Паеў — і не галодны ўвесь дзень».

Комментарии11

  • SHOS
    22.09.2023
    В Польше все печально в этом плане. Дорого и совсем невкусно
  • Žvir
    22.09.2023
    Što za fota ? Dzieruny nichto nia jesc` z chliebm, i kamy taksama. Sup ? Alie ž pad sup jaho zašmat. Uvohulie dziūna, kamy i dzieruny ū adnym vybary... Zato piva niama zusim.                                                                                                
  • А што случылась?
    22.09.2023
    А што, ніхто з куратараў не захацеў паказаць міліцэйскую сталоўку? Ці, хаця б, сталоўку Нацбанка? Там за 2 рублі ікру жруць.

В Белорусской православной церкви обновили ценник? Вот какие будут рекомендованы тарифы7

В Белорусской православной церкви обновили ценник? Вот какие будут рекомендованы тарифы

Все новости →
Все новости

Дело дворовых чатов могли придумать сами силовики в рамках «специальной выборной операции»4

Что делать, если в квартире холодно?

Предупреждение об ухудшении погодных условий на дорогах страны1

Очереди из легковых автомобилей на польской границе исчезли

Российская армия осуществляет самое быстрое наступление в Украине с 2022 года1

Власти хвастаются, что в Беларусь по безвизу приехал миллион европейцев. Неужели правда?5

Гендиректора TikTok вызвали в Европарламент после выборов в Румынии8

Реставрации в Беларуси осталось на три дня. Главному предприятию страны фактически подписали смертный приговор6

Как Лукашенко хромал, выходя из самолета в Пакистане ВИДЕО13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Белорусской православной церкви обновили ценник? Вот какие будут рекомендованы тарифы7

В Белорусской православной церкви обновили ценник? Вот какие будут рекомендованы тарифы

Главное
Все новости →