Водоносова, Relikt, ZUJ и B:N. Объявлена программа фестиваля «Bardauskaja Vosień 2023»
Фестиваль «Bardauskaja Vosień 2023 « пройдет 27—29 октября на Подляшье в Польше.
У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы ў трох розных месцах Падляшша. Арганізатары абяцаюць не толькі цікавую музычную праграму, але і літаратурныя сустрэчы беларускіх і падляшскіх літаратараў са сваёй публікай, піша «Будзьма».
«Барды», гэтак жа, як і фестываль «Басовішча», культавае мерапрыемства з 27-гадовым стажам. Ужо з мінулага выпуску арганізатары намагаліся змяніць чыста музычны характар фестывалю на музычна-літаратурны фармат, паказваючы тое, што адбываецца ў беларускай прасторы «аўтарскай песні».
Вядома, што музыка застанецца моцным акцэнтам, як элемент, што вабіць публіку, хаця, cа слоў арганізатараў фэсту, яны часткова хочуць пазбыцца традыцыйнага ўспрымання «аўтарскай песні» і запрасіць творцаў, якія таксама натхняюцца літаратурай, але маюць больш наватарскі падыход, ды звярнуць увагу на тэатр і музычныя спектаклі.
У межах фестывалю 27-29 кастрычніка пройдуць тры мерапрыемствы ў трох розных мясцовасцях Падляшша. У кожным з іх запланаваны як канцэрты, гэтак і сустрэчы, звязаныя з беларускай літаратурай.
27 кастрычніка
У Бельскім Доме Культуры (Бельск Падляшскі) выступіць Кацярына Ваданосава і Аляксандра Канафальская (sand-art) з праектам «Край» ды гурт Relikt. Таксама плануецца ўручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі PEN) і дыскусія пра стан сучаснай беларускай літаратуры.
28 кастрычніка
У асяродку культуры ў Орлі запланаваны выступ Алега Кабзар, WZ Trio, а таксама сустрэча-прэзентацыя беларускай літаратуры Падляшша
29 кастрычніка
У Беластоцкім Тэатры лялек пакажуць «Святло ў цемры» — спектакль тэатра «Тутэйшы»(рэж. Андрэй Саўчанка), выступяць музычны праект ZUJ і B:N.
Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
Комментарии