Комментарии к статье

«Минск напоминает советский гарнизонный городок». Как предлагают заменить царские и коммунистические названия в столице?

  • Мы ўжэ пабедзілі (с)
    07.11.2024
    Сэкта сведкаў Пашпарту Новай Беларусі імя Кавалеўскага-Забугі і Канстытуцыі Новай Беларусі імя Лябедзькі-Ціханоўскай?
  • .
    07.11.2024
    Спасылка "праект" вядзе на гугл-дыск. Факт прагляду дакумента на гугл-дыску застаецца ў гісторыі акаўнта, што можа быць небяспечным для тых, хто ў Беларусі, і тых, хто ездзіць у Беларусь.
    Не ўсе гэта ведаюць, таму такі факт будзе непрыемным сюрпрызам.
    Да таго ж такая спасылка захавана пад скарачальнікам спасылак tinyurl, гэта значыць, карыстальнік загадзя не ведае і не можа праверыць, куды яго накіруюць (тэхнічна могуць і ў месца нашмат горшае за гугл-дыск).
    (Артыкул тут пра першую небяспеку: https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/327179. Тым, хто паспеў адкрыць, на ўсялякі выпадак скарыстацца інструкцыяй па ачыстцы гісторыі з гэтага артыкула).

    Просьба ініцыятарам годных праектаў думаць пра бяспеку беларусаў. Рэдакцыі таксама правяраць усе спасылкі, якія публікуюць.

    Варыянт рашэння: усім ініцыятывам мець уласны сайт і выкладваць дакументы туды, не карыстацца практыкамі 2019 г. з гугл-дыскам і скарачальнікамі спасылак.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.11.2024
    ., падтрымліваю адначасова і камент і праект!
  • Лёлік з-пад Лімасола
    07.11.2024
    ., той жа дропбокс, ці мега.нз не даюць ніякай статыстыкі аб наведвальніках і спампоўшчыкаў
  • Имя
    07.11.2024
    У себя в Риге переименовывайте или где вы там находитесь
  • Кашмар
    07.11.2024
    Паважаю Чайчыца, але да маразма даходзіць не патрэбна. Так, усялякім Калініным, Кіравым і Куйбышавым (і іншым савецкім дзеячам), якія нават ні разу не былі ў Беларусі (не кажучы ўжо пра тое, што вынікі іх дзейнасці яўна негатыўныя) не месца ў гарадской тапаніміцы. Але чым Мікалай Вавілаў, напрыклад, правініўся? Выдатны біёлаг, закатаваны ў ГУЛАГу, ахвяра сталінісцкага тэрору, як i наш Тарашкевіч, дарэчы. То бок яго трэба выкрэсліваць толькі таму што ён рускі?
  • Імя
    07.11.2024
    Усё гэта добра і правільна, але ж хто ажыццявіць? Акупацыйная адміністрацыя? Бо насельніцтва на 4/5 рускамірнае.
  • прыклад
    07.11.2024
    Прызначыў вам спатканне на Турэмнай.
    Але вы не з'явіліся. Дарэмна.
    Хоць бы Замкавай якой-небудзь абазвалі ці Пішчалаўскай. Вул. Турэмная - таксама тапонім часоў царызму. Так што праект трэба дапрацаваць, сягнуўшы ў дарасейскія часы ці надвваць вуліцам імёны сучаснікаў, сярод якіх таксама вельмі многа годных людзей.
  • Стоп фанатыкам
    07.11.2024
    Ну камон, гэта ж цырк.

    Пакуль у галавах такое абышто, як пазбавіцца ўсяго рускага/польскага/габрэйскага/украінскага, як "Вільня наша" і г.д., ніколі не будзе краіна дэмакратычнай і прагрэсіўнай.
    Свабода ў разнароднасці.

    Нават у Парыжы ёсць вуліца Сталінграда, бо гэты горад - сімвал разгрома нацысцкай Нямеччыны. Дык чым нам перешкаджаюць вуліцы ў гонар салдат Савецкай Арміі, тым болей што амаль у кожнага з нас там служылі ды ваявалі продкі?!

    Не кажучы ўжо пра тое, што такія ідэі не сустрэнуць падтрымкі абсалютнай большасці беларусаў і застануцца папулярнымі толькі сярод нацыяналістычнага гета.
  •