Расказваем, чаму з Google Docs варта быць асцярожнымі — калі вы іх адкрыеце, яны могуць вас выдаць
А таксама, чаму варта пачысціць спіс прагледжаных дакументаў і як іх праглядаць бяспечна.
Нядаўна Офіс Святланы Ціханоўскай выклаў у Google Drive дакумент «Канцэпцыя кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, і недапушчэння паўтарэння сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека». І атрымаў крытыку — бо дакументы, прагледжаныя такім чынам, захоўваюцца ў раздзеле «Абагуленае са мной» назаўсёды.
З Google Drive ёсць дзве небяспекі. Па-першае, калі вы праглядзелі там дакумент, да таго моманту, пакуль вы маеце яго доступ, гэта можна будзе праглядзець. Па-другое, стваральнік дакумента бачыць, хто праглядаў дакумент.
Другая праблема вырашаецца так — пераходзіце па спасылках на гугл-дакументы толькі праз браўзер у рэжыме «Інкогніта». Каб яго адкрыць у браўзеры Google Chrome націсніце «Customise and control Google Chrome», які выглядае як тры кропкі ў рад. Націсніце там «New Incognito Window» (Новае акно інкогніта).
У рэжыме «інкогніта» браўзер не ведае вашы гугл-акаўнты і яны не захаваюцца ў стваральніка дакумента.
Яшчэ адзін варыянт — карыстацца браўзерам, у якім вы не залагіненыя ў ваш гугл-акаўнт, або TOR-браўзерам (там з адлюстраваннем могуць быць праблемы).
Не пераходзьце па спасылках на Google Drive праз тэлеграм ці іншыя платформы — звычайна ў такім выпадку вас перакіне ў гугл-дакумент з «асноўнага» браўзера, у якім можа быць захаваны ваш гугл-акаўнт. Капіруйце спасылку ўручную, пасля ўваходзьце ў рэжым «інкогніта», устаўляйце яе ў адрасны радок браўзера і толькі пасля пераходзьце па ёй.
Пра вырашэнне другой праблемы з прагледжанымі дакументамі мы пісалі ў артыкуле пра ачыстку Google-акаўнта, але не вельмі падрабязна. Для таго, каб выдаліць абагуленыя з вамі дакументы (а гэта ўсе дакументы, якія вы некалі адкрывалі праз ваш акаўнт), перайдзіце спачатку ў Google Drive.
Націсніце пункт «Абагулена са мной». Адкрыецца спіс дакументаў, якія вы некалі адкрывалі на вашым акаўнце — звычайна, іхнія аўтары не пераймаюцца тым, каб пасля выдаліць доступ. Знайдзіце дакумент, які вы хацелі б выдаліць.
Або выдзеліце яго націсканнем (доўгім націсканнем на мабільных прыладах), або націсніце на меню файла ў выглядзе трох кропках у радок.
Пасля гэтага націсніце «Выдаліць» або значок «сметніцы» і файл выдаліцца. Гэтыя файлы не змяшчаюцца ў «Сметніцу» вашага Google Дыска, таму ачышчаць яе не трэба.
Таксама вы можаце выдзяляць файлы. На камп'ютарах гэта робіцца націсканнем клавішы Ctrl (Command на Mac) для выдзялення асобнага файлу або Shift для выдзялення шэрагу. На смартфонах проста рабіце доўгі націск на кожны файл.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары