Спорт1919

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

Адной з топавых сусветных тэнісістак і першай ракетцы Беларусі спатрэбіўся больш чым год, каб ясна і дакладна (відаць, наколькі яна гэта можа) выказаць сваю пазіцыю па вайне ва Украіне. Вера Белацаркоўская разважае, чаму Арына Сабаленка ўсё ж такі прамовіла магічнае «Я не падтрымліваю вайну».

Фота: AP Photo / Thibault Camus

Сабаленка пачало цягнуць да праўладных беларускіх колаў задоўга да 24 лютага 2022 года. У лістападзе 2018 года Арына, тады яшчэ 13-я ракетка свету, папрасілася на аўдыенцыю да Лукашэнкі. Па афіцыйнай версіі, на той сустрэчы Лукашэнка пахваліў яе гульню і заявіў, што Арыне яшчэ ёсць куды імкнуцца. Але існуе і меркаванне, што тады палітык аказаў маладой і дужа перспектыўнай тэнісістцы важную паслугу: дапамог пакінуць спартовага агента, з якім Арына некалі падпісала кантракт на кабальных умовах.

І не, Сабаленка зусім не заўсёды была тварам пралукашысцкай часткі беларускага спорту. Напрыклад, у жніўні 2020 года Арына выказалася ў інстаграме супраць гвалту, праўда, не ўдакладніла, каго просіць гэты гвалт спыніць: «Я не магу спаць ужо чацвёртую ноч. Я не магу глядзець на жорсткасць у дачыненні да людзей, якія безабаронныя».

Але потым яе паводзіны змяніліся. Сабаленка пакінула свой подпіс пад праўладным лістом спартоўцаў, а на Новы год — 2021 засвяцілася ў тэлевіншаванні ад Аляксандра Лукашэнкі. Відаць, Арыне нагадалі, каму яна мусіць быць «удзячная» за магчымасць свабодна будаваць сваю кар’еру.

Калі адбылося поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, Сабаленка адзначыла, што не супраць выйсці на корт з жоўта-сіняй стужкай у знак падтрымкі Украіны. І тут непакорлівую тэнісістку зноў уціхамірылі: дзяржкіраўнік беларускага тэніса Сяргей Рутэнка заявіў, што, маўляў, Арыну не так зразумелі. У выніку жоўта-сіняя стужка на спартоўцы так і не з’явілася.

Але ж нязручныя пытанні на гэтым не скончыліся. Напрыклад, у канцы 2022 года Арына выказала расчараванне, што «спорт нейкім чынам у палітыцы», калі ў яе запыталі аб прапушчаным праз спартовыя санкцыі «Уімблдане». А калі падчас Australian Open у тэнісісткі пацікавіліся, што яна думае пра забарону расійскай і беларускай дзяржсімволікі, тая вярнулася да любімай мантры: «Я сапраўды думала, што тэніс і, увогуле, спорт не маюць нічога агульнага з палітыкай».

Магчыма, Арына і далей адбрыквалася б ад размоў пра палітыку, але знайшлася журналістка, якая пайшла далей за дзяжурныя пытанні. Украінка Дар'я Мешчаракова з выдання Tribuna.com спытала ў Сабаленка, як ёй падтрымліваць дыктатара, і прапанавала выразна сказаць: маўляў, я катэгарычна асуджаю тое, што Беларусь атакуе Украіну ракетамі, і хачу, каб гэта спынілася. 

У Арыны каментароў на гэта не знайшлося.

Наступную прэс-канферэнцыю на «Ралан Гарос» беларуска з дапамогай арганізатараў турніру зрабіла ў закрытым фармаце: туды трапілі толькі «добранадзейныя» рэпарцёры, якія дакладна ведаюць, як працуе спорт па-за палітыкай у свеце Арыны. Потым была перамога ў чарговым раўндзе турніру і чарговы пропуск камунікацыі з журналістамі — Сабаленка патлумачыла гэта ментальнымі праблемамі пасля пытанняў пра вайну і палітыку.

А потым Арына выбіла з турніру ўкраінку Эліну Світоліну, і тая наадрэз адмовілася паціскаць беларусцы пасля матча руку. З'ява гэта нярэдкая, украінскія тэнісісты рэгулярна такім чынам дэманструюць свой пратэст пасля сустрэч з расійскімі і беларускімі калегамі. Але гэтым разам, відаць, Арыне надта хацелася, каб гэтага пратэсту не было. Было прыкметна, як беларуска чакала на корце поціску рукі ад Світолінай, хаця тая і адзначыла загадзя, што яго не будзе.

У дадатак Эліна аказалася не першай украінкай на сёлетнім «Ралан Гарос», хто сустрэўся на шляху Арыны — у першым раўндзе яна гуляла з Мартай Касцюк, і тая заклікала журналістаў задаваць Сабаленка пытанні пра вайну.

Такім чынам, маем ціск з боку ўкраінскіх тэнісістаў і нязручныя пытанні на прэс-канферэнцыях, якія пакінулі Арыне зусім ужо мала прасторы для манеўраў. А тут яшчэ і заходнія журналісты зацікавіліся тым, што другая ракетка свету не можа вызначыцца з відавочнымі рэчамі: мір — добра, вайна — дрэнна. Так, у Беларусі Арыну ведаюць як прарэжымную спартоўку, але навошта ж псаваць сабе рэпутацыю на сусветным узроўні?

Відаць, менавіта праз гэта пасля гульні са Світолінай Сабаленка ўсё ж такі здолела прамовіць на прэс-канферэнцыі сакраментальнае «Я не падтрымліваю вайну». І потым дадала, што тое ж датычыць і Лукашэнкі, праўда, удакладніла: «Не падтрымліваю Аляксандра Лукашэнку менавіта цяпер».

З гэтай сваёй заявай Сабаленка трапіла ў стужкі навін шматлікіх сусветных медыя: Politico, Washington Post, Guardian, Reuters і гэтак далей. Той самы Сяргей Рутэнка, які некалі «апраўдваўся» за словы Арыны пра жоўта-сінюю стужку, пакуль не ведае, як каментаваць словы (экс-?)улюбёнкі Лукашэнкі. 

Якім бы нязграбным ні выглядаў гэты дэмарш Сабаленка, ён дакладна дапамог яшчэ трохі падняць тэму вайны ў сусветных медыя, а таксама значна ўскладніў для рэжыму магчымасць і далей лічыць сябе «адказным» за перамогі зорнай спартоўкі. І як бы мы да яе ні ставіліся, падзякуем ёй хаця б за гэта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленка на вострыя пытанні

«Які мэсэдж яна нясе ў свет?» Украінская тэнісістка патлумачыла, што не ненавідзіць Арыну Сабаленка, а рэч у іншым

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Каментары19

  • Андрэйка
    10.06.2023
    Ужо ў каторы раз чытаю на "Нашай Ніве" загаловак з пытаннем у загалоўку, а ў тэксце нейкі пераказ падзей, а адказу няма. Прызналася таму, што націснулі журналісты? Дзякуй, кэп, што напісаў пра гэта праз некалькі дзён пасля таго, як гэта здарылася. 
  • mikola
    10.06.2023
    Trymaisja ! Udaczy !
  • даведка
    10.06.2023
    Кольцов, видимо, поставил перед ней ультиматум: или я, или Лукашенко.

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі14

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР9

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог12

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн36

Кароль Карл III: Купаючы мяне, мама трэніравалася насіць карону

Затрымалі хлопца, які забіў у цэнтры Нью-Ёрка кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША2

У Магілёве з'явіліся прыпынкі з радкамі з Пушкіна. У тым ліку пра Лукамор'е ФОТЫ14

Былога кіраўніка БПЦ падазраюць у «спрыянні захопу храмаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі14

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →