Спорт88

Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце выказалася пра вайну і Лукашэнку. Нягледзячы на тое, што раней яна была заўважаная ва ўдзеле ў праўладных мерапрыемствах і падпісала ліст спартсменаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі, гэтым разам паспрабавала асцярожна дыстанцыявацца ад яго.

Арына Сабаленка
Арына Сабаленка

«Ён [Лукашэнка] можа каментаваць усё, што захоча. Я проста спартсменка з Беларусі, я раблю ўсё магчымае ў сваім відзе спорту. Калі ўкраінцы яшчэ больш зненавідзяць мяне пасля ягоных слоў, што я магу зрабіць», — цытуе спартсменку Bild.

Таксама яна не вельмі выразна выказалася і адносна вайны Расіі супраць Украіны. «Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла», — заявіла цяперашняя другая ракетка свету, дадаўшы, што ніяк не можа паўплываць на сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі.

«Многія людзі паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны не любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі», — сказала тэнісістка.

Месяц таму ўкраінская тэнісістка Леся Цурэнка на адным з турніраў адмовілася гуляць матч з Сабаленка.

Каментары8

  • Я
    19.04.2023
    З Украіны? Арына, афіцыйна: мы і зБеларусі цябе ненавідзім.
  • Питон
    19.04.2023
    и не только может комментировать что хочет (вспомним пассаж в сторону Гитлера),но и садить, миловать, убвивать, выдворять, хамить, обзывать, оскорблять, унижать, обманывать.. чудо человек! выше бога (он даже такого не может себе позволить)!
  • Ёсік
    19.04.2023
    Разумееш, Арына, словы зараз ані што, улічваючы, што ты казала раней. Людзей зьбівалі ў горкі яблык, забівалі, зьнішчалі, а ты шампанскае з ім піла, і плявузгала абы што. Ні Азаранка, ні Сасновіч сабе такога не дазволілі, так, яны прамаўчалі, але і на баль з людажэрам не прыпёрліся.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →