Грамадства88

Словазлучэнне «Полк Каліноўскага» прызналі экстрэмісцкім. Цяпер яго няможна пісаць і вымаўляць?

У абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі словазлучэнне «Полк Каліноўскага», па-беларуску. А што, калі пісаць яго па-руску? Ці згадваць, калі крытыкуеш? Прамаўляць таксама няможна? Каментуе юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка.

«Да гэтай структуры ўлады даўно ставіліся неабыякава, яна даўно была пад ударам: тэлеграм-канал «Полк Каліноўскага» быў прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі Барысаўскім раённым судом яшчэ ў красавіку гэтага года, акаўнт у інстаграме з назвай «Полк Каліноўскага» суд Заводскага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкай прадукцыяй сёлета ў чэрвені.

Раней у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў паведамлялася, якая структура ініцыявала судовыя разбіральніцтвы, цяпер такіх звестак няма. Але займаюцца гэтым ці то МУС, ці то КДБ.

19 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска ўключыў у спіс яшчэ некалькі электронных рэсурсаў і дзіўную катэгорыю «візуальны матэрыял, тэкст «Polk Kalinouskaha», «Полк Каліноўскага». Як за яго выкарыстанне будуць караць, сказаць складана, але мэта — відавочная», — разважае Павел Сапелка.

Павел Сапелка. Фота: spring96.org

Юрыст лічыць, што мэта такіх абмежаванняў — пазбавіцца ад любых згадак пра полк Кастуся Каліноўскага.

«Цяжка спрагназаваць, як гэта ўсё будзе прымяняцца. Напэўна, роўна ў такой ступені, у якой будзе патрэба ў правядзенні рэпрэсій. У Беларусі ні ўлады, ні сілавікі даўно не аналізуюць нешта з пазіцыі рацыянальнасці.

Можна выйсці на плошчу з плакатам «Я за дыктатуру!» і «Я супраць дыктатуры!», і ў абодвух выпадках чалавек будзе пакараны, калі ён не ішоў у калоне на санкцыянаваным уладамі мерапрыемстве».

Тое, што ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма выразу «Полк Калиновского» па-руску, спадар Сапелка бярэцца патлумачыць хіба тым, што на рускай мове яго трэба будзе ўжываць у судовых пастановах. Або ў дзяржаўных СМІ, якія свядома пазбягаюць ужывання беларускай мовы. Што тычыцца таго, ці будуць караць за вымаўленне гэтага словазлучэння ўголас, то юрыст «Вясны» вымушаны канстатаваць, што гэта можна будзе праверыць толькі на практыцы, і тое не дакладна:

«Звесткі пра суды па арт. 19.11 КаАП можна атрымаць толькі з афіцыйных крыніц, гэта дастаткова закрытая інфармацыя. Займацца маніторынгам такіх судовых працэсаў даволі цяжка, бо і самі людзі нячаста распавядаюць падрабязнасці сваіх «экстрэмісцкіх» спраў. Але відавочна адно: дзяржава хоча выключыць тэму палка Каліноўскага ў любых праявах. І няважна, ці гэта абмеркаванне вартасцяў байцоў, якія ваююць ва Украіне цяпер, ці гэта планы наступных крокаў падраздзялення пасля сканчэння вайны».

Каментары8

  • Жыве вечна
    25.10.2023
    Жыве Беларусь! Слава Палку Каліноўскага!
  • Воук Малиноускага
    25.10.2023
    Никакая новость
  • барадзед
    25.10.2023
    можна, я дазваляю

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Пайшоў ты!» Першая лэдзі Бразіліі аблаяла Ілана Маска — той адказаў8

Расійскія ракеты раніцай не праляталі над Беларуссю

Беларуска сцвярджае, што прадстаўнік Ціханоўскай у Кіеве Манько скраў яе сабаку. Што?38

Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання10

Памёр першы саліст гурта «На-На»4

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →