Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання
Дзмітрый Жук у эфіры кулінарнай праграмы на СТБ распавёў пра працу на «варожых платформах».
Гендырэктар СТБ Аляксандр Асенка ў размове з Жуком адзначыў, што дзяржаўным СМІ даводзіцца выкарыстоўваць інструменты, як ён выказаўся, ворагаў: YouTube і TikTok.
Галоўрэд «СБ» выказаў незадаволенасць тым, што ў любы момант на гэтых платформах могуць забаніць.
«Гэта платформы, якія створаны і кантралююцца не намі. Нам трэба дакладна разумець, што ў любы момант па іх жаданні нас там могуць адключыць. Гэта датычыцца канкрэтных праграм, якія належаць Meta і іншым.
Больш за тое, сёння мы пастаянна знаходзімся ў бане. Могу сказаць, што за мінулы і цяперашні год у нас былі выдаленыя без усялякіх папярэдніх паведамленняў у TikTok больш за 20 акаўнтаў», — адзначыў Жук.
Асенка пры гэтым падкрэсліў, што дзяржаўныя СМІ ўсё яшчэ могуць спадзявацца на свае сайты, якія знаходзяцца на серверах у Беларусі.
Каментары
очень жаль, что вас, мерзавцев, не удаляют ото-всюду... так и лезут во все щели и в ФБ, и в Ю-тубе, и в ТГ. вся эта свора начиная от СБ, заканчивая разными официальными каналами.