У калонію, дзе сядзяць Калеснікава і Золатава, прывезлі салодкія падарункі ад Лукашэнкі
Рыхтуючы прымеркаваную да 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі амністыю, высокія чыноўнікі пачалі ездзіць па калоніях. Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс 17 студзеня наведала папраўчую калонію №4 у Гомелі. У ёй утрымліваюцца зняволеныя жанчыны, сярод якіх нямала і палітычных.
Пра палітвязняў Чупрыс падчас свайго візіту не згадвала, затое актыўна расхвальвала Лукашэнку. Паводле яе слоў, ён «наймудрэйшы палітык і глыбокі чалавек. Ён звяртае ўвагу на ўсё».
А найперш «наймудрэйшы палітык», маўляў, у думках і клопатах пра зняволеных дзяцей:
«Тэма, звязаная з дзецьмі, заўсёды была і застаецца вельмі важнай і трапяткой для кіраўніка дзяржавы. Таму былі сфармаваныя салодкія пачастункі для тых, хто знаходзіцца ў ПК № 4. Гэта вельмі важна. Прэзідэнт не дзеліць дзяцей на сваіх ці чужых, дрэнных ці добрых — яны ўсе нашы дзеці», — заявіла Чупрыс.
Каментары
гэта настолькі несмешна, што...