Затрымалі жыхара Віцебска, які ў «Аднакласніках» лайкнуў пост пра смерць начальніка Аршанскага РУУС
Відэа з затрыманым мужчынам 13 лютага апублікаваў тэлеграм-канал сілавікоў. Жыхар Віцебска адзначыў лайкам у «Аднакласніках» публікацыю аб смерці начальніка Аршанскага РУУС Сяргея Барвянкова.
Раней за негатыўны каментар на адрас памерлага начальніка аршанскіх міліцыянтаў затрымалі жыхара Полацка.
Начальнік Аршанскага РУУС Сяргей Барвянкоў раптоўна сканаў 4 лютага. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам у Оршы адбываліся палітычныя рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года.
Каментары
Карацей, убачыце дзе-небудзь паміраючага ці мёртвага міліцыянта, ці суддзю, ці дэпутата, ці кдбшніка ці чальца іх сям'і - праходзьце міма, без усялякай рэакцыі. Ніяк не рэагуйце.