Грамадства

«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта — пастаноўка на ўлік». Пракурор распавёў, як сілавікі сочаць за дзецьмі

Пракурор Гомельскага раёна Аляксандр Шынкароў абмеркаваў з прапагандыстамі гомельскага дзяржТВ «небяспечныя захапленні» падлеткаў і спосабы кантролю за імі, піша «Флагшток». 

Скрыншот відэа Беларусь 4

Адносна квадробераў пракурор нечакана заявіў, што «на тэрыторыі Беларусі выпадкаў квадробінгу не адзначана». Але гэта не нагода супакойвацца, кажа Шынкароў.

Ён упэўнены, што ўсе бацькі павінны мець доступ да мабільнага тэлефона падлетка, адзначыўшы, што дыстанцыйным кантролем займаюцца і сілавікі, і чыноўнікі.

«Не толькі мы як пракуроры, але і супрацоўнікі праваахоўных органаў, інспекцый, камісій па справах непаўналетніх адсочваюць на сталай аснове ролікі ў TikTok. Прычым, падлеткі не разумеюць, што калі відэа набрала значную колькасць праглядаў, значыць, рана ці позна паглядзім яго і мы».

Пракурор прывёў у прыклад выпадак месячнай даўніны, калі дзеці бегалі па дахах крамы і здымалі гэта на відэа. Падлеткаў устанавілі, разглядаецца пытанне аб прыцягненні іх да адказнасці.

«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта, безумоўна, пастаноўка на ўлік, правядзенне прафілактычнай работы з дзіцем і бацькамі», — заявіў пракурор. 

«Маладзёжны экстрэмізм» — самая страшная тэма, лічыць пракурор. Ён кажа, што неабходна супрацьпаставіць спробам «навязаць чужыя каштоўнасці» падлеткам «гістарычную памяць»: гэта памяць «аб ахвярах мірнага насельніцтва», «аб вялікім подзвігу савецкага народа».

Шынкароў папярэдзіў, што за лайкі і рэпосты старонак, абвешчаных «экстрэмісцкімі», падлеткаў могуць пакараць нават па крымінальных артыкулах. І заклікаў бацькоў «у перыяд электаральнай кампаніі» сачыць за сваімі дзецьмі: як яны бавяць час па-за домам, што робяць у сацсетках.

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра13

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →