На развітанне з памерлым у няволі Ігарам Леднікам прыйшлі 10 чалавек
«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы затрымання».
Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў развітацца з палітвязнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага.
«Людзі настолькі запалоханыя, што нават паплечнікі па партыі не рызыкнулі паехаць з-за пагрозы [затрымання]», — распавяла «Позірку» крыніца.
Журналіст і грамадскі актывіст Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 года. Яго арыштавалі спачатку на 15 сутак, на волю ён так не выйшаў.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў Ледніка да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) у калоніі агульнага рэжыму за публікацыю ў партыйным часопісе «Пазіцыя».
«Ён вельмі чакаў, што яго перавядуць у шпіталь і пачнуць лячыць». Ігар Леднік спадзяваўся на дапамогу да апошняга
Што вядома пра памерлага палітвязня Ігара Ледніка
У турме памёр палітвязень Ігар Леднік
Тры гады калоніі Ігару Ледніку прызначыла суддзя Таццяна Шоцік
Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем
Каментары