Зяленскі ацаніў страты ў 31 тысячу чалавек.
Украінскія ўзброеныя сілы за час вайны з Расіяй «страцілі звыш 444 тысяч вайскоўцаў». Такую ацэнку прывёў у выступленні міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Паводле яго інфармацыі, у сярэднім з пачатку 2024 года УСУ «штодня губляюць больш за 800 чалавек асабовага складу і 120 адзінак рознага ўзбраення», піша «Настоящее время».
25 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў, што з пачатку вайны краіна страціла 31 тысячу вайскоўцаў забітымі. Колькасць параненых і зніклых без вестак Зяленскі не назваў.
Прэзідэнт Украіны сцвярджае, паводле яго інфармацыі, з расійскага боку за час уварвання загінула 180 тысяч вайскоўцаў.
Абодва варагуючыя бакі афіцыйна не раскрываюць свае страты.
Афіцыйна Мінабароны Расіі апошні раз называла колькасць сваіх стратаў у верасні 2022 года.
У пайменным спісе загінулых расіян, якія «Медыязона» і Расійская служба «Бі-бі-сі», збіраючы інфармацыю ў адкрытых крыніцах, вядуць разам з валанцёрамі, больш за 44,6 тысячы чалавек.
«Медуза» на аснова свайго аналізу ацаніла колькасць стратаў расійскіх вайскоўцаў у 75 тысяч, а з улікам стратаў падчас штурму Аўдзееўкі ў 83 тысячы чалавек.
Каментары