Пра гэта намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук расказаў у новым выпуску «Ток».
Па словах Кабанчука, сярод беларускіх палітыкаў каліноўцы найбольш давяраюць Зянону Пазняку.
«У яго рэнамэ такога адкрытага і чэснага палітыка, які ў грантавых, фінансавых справах увогуле не задзейнічаны. І які ў прынцыпе прадказаў падзеі, што адбываюцца цяпер. Яго вядомыя прагнозы па расійскім імперыялізме, на жаль, спраўдзіліся», — тлумачыць Кабанчук.
Як вядома, Пазняк называе Ціханоўскую агенткай Крамля. Кабанчук у гэта не верыць.
«Тады гэта атрымліваецца нейкі дзіўны агент. Таму што Святлана Георгіеўна патрапіла ў палітыку знянацку. Фактычна, з-за свайго мужа, якога пасадзілі ў турму. На яе выпаў лёс чалавека не зусім падрыхтаванага як псіхалагічна, так і метадалагічна».
Кабанчук лічыць, што каманда Ціханоўскай «паспрыяла таму, што яе першыя крокі атрымаліся не зусім удалыя ў якасці лідара пратэстаў ці лідара выбараў». Пры гэтым ваяр адзначае, што Святлана Ціханоўская як асоба яму імпануе, таму што «яна проста добры чалавек». Ён бачыць яе рост як палітыка і спадзяецца, што калі яна будзе далей займацца палітыкай, то ўлічыць памылкі. «Яна зрабіла, як кажуць, працу над памылкамі», — адзначае Кабанчук.
Што да Валерыя Сахашчыка, то, кажа Кабанчук, Полк Каліноўскага дамовіўся з ім аб спыненні публічнай крытыкі адзін аднаго. Але ён падзяліўся сутнасцю разыходжанняў.
«Там ёсць пэўныя моманты, якія звязаны з неразуменнем украінскага кантэксту. Той шлях, які быў анансаваны Сахашчыкам на пачатку вайны, аказаўся памылковым. Мы адразу яму пра гэта сказалі. І мы бачым па выніку, што на сёння існуе наша падраздзяленне як самае вялікае. А ў іншых нешта не вельмі атрымліваецца ў гэтым плане».
Глядзіце цалкам:
Каментары