Грамадства66

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацвярджэнне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расійскай Федэрацыі палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года.

Дзмітрый Шлетгаўэр

Дзмітрый Шлетгаўэр прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына ягонай смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). 

З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю Шлетгаўэру 22 гады. Ён нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе ў Алтайскім краі. У 2018 годзе атрымаў беларускі ДНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Крыху менш за год палітвязня ўтрымлівалі за кратамі. Па інфармацыі праваабаронцаў, таксама быў затрыманы і брат Дзмітрыя, але пазней яго дэпартавалі ў Расію.

Некалькі месяцаў таму над Шлетгаўэрам адбыўся суд паводле двух артыкулаў Крымінальнага суда. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця.

У раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда не было інфармацыі пра разгляд яго крымінальнай справы — толькі дата разгляду яго апеляцыйнай скаргі. Апеляцыя прайшла 30 жніўня, рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Эдгара Марцірасяна.

Па інфармацыі «Вясны», Дзмітрыю прызначылі 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Напачатку восені яго накіравалі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15. Незадоўга пасля этапу яго знайшлі памерлым, але дакладная прычына смерці невядомая.

Каментары6

  • Беларус з-пад Маладэчна
    01.11.2024
    Не забывайце што гэта РАСЕЕЦ!!
  • Узброенае
    01.11.2024
    Памёр цi забiлi? Беларусам трэба пачынаць дзейнiчаць жорстка i самiм застрашваць пуцiнскiх выб...каў, i не слухайць розных агентаў, якiя трызняць пра толькi мiрнае змаганне - гэта значыць быць вечнымi авечкамi i ахвярамi.
  • Сань
    01.11.2024
    Як гэта невядомая? Вядомая. Яго забілі лукашысты. І няма ніякай розніцы, якім метадам. Ці то збілі, ці то псіхалагічна давялі да абвастрэння хваробы, ці то яшчэ нешта.... Гэта ўсё роўна забойства.

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту2

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра4

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →