У сталіцы адкрылі два аўтацэнтры.
У Мінску адкрыліся першыя аўтацэнтры беларускага брэнда Belgee піша БелТА.
Салоны размешчаны па вул. Маякоўскага, 2, і вул. Арлоўскай, 88. Генеральны дырэктар СЗАТ «Белджы» Генадзь Свідзерскі адзначыў, што сённяшняя падзея — важны этап у развіцці айчыннага аўтамабілебудавання.
«З 2018 года асвойваліся розныя мадэлі, з якімі мы выходзілі на рынак. Зараз у нашай краіне ўжо эксплуатуецца каля 70 тыс. аўтамабіляў. А калі паглядзець, колькі ўсяго зрабіў завод, — гэта амаль 300 тыс. Адным з важных кампанентаў быў пераход на айчынную марку, якой далі старт у мінулым годзе. Паступова павялічваем аб’ёмы, павышаем рэпутацыю брэнда Belgae», — распавёў Генадзь Свідзерскі.
Першымі мадэлямі, якія прапануюць у аўтацэнтрах, стануць красоверы Х50 і Х70. «Гэтыя мадэлі ўжо не з'яўляюцца экзотыкай. Іх можна сустрэць практычна ўсюды ў нашай краіне і ў Расійскай Федэрацыі. Да канца года яшчэ з’явіцца седан S50, — дадаў Генадзь Свідзерскі. — Прынята рашэнне адкрыць асобныя салоны Belgee, бо, калі глядзець статыстыку гэтага года, у нас у працэнтных адносінах на айчынную марку прыходзіцца каля 80% агульнага аб'ёму продажаў. Прыкладна 20% — на марку Geely. Пры гэтым існуе такая «залатая двойка» ў тым сэнсе, што Belgee — гэта ўжо і пацверджаны сэрвіс, гісторыя і найлепшая ў краіне фінансавая праграма».
Генеральны дырэктар абвясціў пра далейшае адкрыццё аўтацэнтраў па ўсёй Беларусі. Што тычыцца цэнтра па вул. Маякоўскага ў сталіцы, то побач знаходзіцца аўтацэнтр Geely. Пакупнікі змогуць убачыць як апрабаваныя рашэнні, так і навінкі кампаніі Geely — партнёра беларускага вытворцы.
Каментары