Свет33

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная

Украінскі музыка, лідар гурта «Бумбокс», а цяпер абаронца Украіны Андрэй Хлыўнюк адмовіўся ад прэстыжнай прэміі Магніцкага.

Фота: Андрэй Хлыўнюк / Facebook

Хлыўнюк у фэйсбуку падзякаваў заснавальнікам і журы ўплывовай міжнароднай прэміі Магніцкага. 

Пры гэтым музыка адзначыў, што не можа прыняць гэтую ўзнагароду побач з іншымі лаўрэатамі, якія не выступаюць за пастаўку Украіне заходняй зброі для яе абароны ад агрэсара.

«Як бацька дваіх дзяцей, якія жывуць пад ракетнымі ўдарамі, і радавы Сіл абароны Украіны (ударнага падраздзялення БПЛА патрульнай міліцыі Херсона), я не магу атрымаць гэтую ўзнагароду разам з іншымі лаўрэатамі, якія «не ўпэўнены» ў неабходнасці забяспечыць маю краіну заходняй зброяй, жыццёва неабходнай для адпору расійскай агрэсіі», — напісаў ён.

Сярод сёлетніх лаўрэатаў прэміі Магніцкага - удава Аляксея Навальнага Юлія. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Мужнасць пад агнём». У канцы кастрычніка ў інтэрв'ю Die Zeit Навальная выказала сумнеў у правільнасці прадастаўлення Украіне заходняй зброі, бо «бомбы б'юць і па расейцам».

Прэмія Магніцкага была заснавана ў 2015 годзе брытанскім фінансістам і актывістам Уільямам Браўдэрам. Яе ўзнагароджваюць за журналісцкія расследаванні і барацьбу за правы чалавека.

Каментары3

  • Спявун
    18.11.2024
    Хлыўнюк круты чувак, бо не з'ехаў з краіны і змагаецца з ворагам, хай нават не на самым перадку. Але хай спадар Хлыўнюк узгадае сваё мінулае, калі ён спяваў з расейцамі і для расейцаў і зарабляў на гэтым грошы. Спяваў на мове акупанта, дарэчы. Таму не варта чапляцца да словаў удавы Навальнага, бо ад яе дакладна не залежыць перадача заходняй зброі Ўкраіне.
  • маскавіты штучна створаны народзец
    18.11.2024
    Магніцкі ж быў маскавіт, якога маскавіты закатавалі ў турме. Дык навошта даваць прэмію яго імя украінцам, маскавітаў узнагароджвайце.
  • Удаў Навальнага
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння24

Затрымалі кіраўніцтва «Дана Астра»8

«Сабаку не гладзіць!» Рэзідэнцыю Трампа пачалі ахоўваць сабакі-робаты

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Галоўнае
Усе навіны →