Эканоміка22

Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове

Мясцовы збор за перасячэнне мяжы, або «кавідны» збор, з'явіўся вясною 2021 года. Першапачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць «на папярэджанне і барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй». Мясцовы збор дзейнічае да 1 лютага 2025 года. Але пасля Новага года выезд з Беларусі не стане бясплатным.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: t.me/terespol

Няма нічога больш пастаяннага, чым часовае

Рашэнні ўводзіць збор за перасячэнне мяжы фармальна прымаліся на рэгіянальным узроўні. Гродзенская вобласць стала першай, хто ўвёў гэты падатак. Абласны савет дэпутатаў прыняў рашэнне збіраць 1 базавую велічыню з легкавых і грузавых аўто агульнай вагой да 5 тон з 1 мая 2021 года па 1 студзеня 2023 года.

Крыху пазней да Гродзенскай вобласці далучыліся Брэсцкая, Віцебская і Гомельская. 

Пачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з COVID-19. Але, нягледзячы на тое, што да канца 2022 года ўсе забыліся на пандэмію, мясцовыя дэпутаты вырашылі працягнуць дзеянне мясцовага збору да 1 студзеня 2025 года.

Днямі першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко паведаміў, што з 1 студзеня мясцовы збор з часовага перафарматуецца ў пастаянны і стане звычайным падаткам без прывязкі да барацьбы з якой-небудзь праблемай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькі за дзень дзяржава зарабляе на выязджаючых за мяжу?

Нават з улікам уведзеных суседнімі краінамі ЕС абмежаванняў на ўезд аўто з беларускімі нумарамі, з Беларусі ў ЕС за суткі выязджае каля 1300 легкавых аўто. Гэта 52 тысячы беларускіх рублёў, што больш за 15 тысяч даляраў за суткі ці каля паўмільёна даляраў за месяц.

І гэта без уліку малатанажных грузавых аўто (да 5 тон), лічбу якіх немагчыма вылучыць з агульных даных на грузавым кірунку.

Але 1 б.в. (40 рублёў на цяперашні момант) — гэта не адзіныя абавязковыя выдаткі, якія мусяць плаціць падарожнікі. За рэгістрацыю ў электроннай чарзе легкавога аўто або матацыкла давядзецца заплаціць яшчэ 12 рублёў. За аўтобусы і грузавікі плацяць па 40 рублёў. Плацеж абавязковы, нават калі чаргі зусім няма.

На зваротным шляху трэба праходзіць дэзінфекцыю ўсіх транспартных сродкаў, акрамя матацыклаў. Для легкавікоў гэта 2 рублі.

Такім чынам атрымліваецца, што за тое, каб выехаць на легкавым аўто з Беларусі ў ЕС і вярнуцца, даводзіцца выдаткоўваць мінімум 54 рублі (40 падатак + 12 эл. чарга + 2 дэзінфекцыя).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прывітанне з 2013-га або 100 даляраў з носа

Нагадаем, што зрабіць выезд за мяжу платным — даволі даўняя ідэя Лукашэнкі. Ён агучыў яе яшчэ ў 2013 годзе, калі ўсе межы былі адкрытыя, а беларусы знаходзіліся на першай пазіцыі ў свеце па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз. Тады палітыка хвалявала, што беларусы надта шмат ездзяць на закупы ў ЕС.

«Нашы людзі сёння да 3 млрд даляраў у год вывозяць за мяжу ў Еўрасаюз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем. Так вось, я даўно даручыў: нават калі выязджаеш за межы, не важна навошта, — заплаці пошліну. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем, плаці 100 даляраў з носа і едзь за мяжу», — казаў Лукашэнка ў верасні 2013 года. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Беларус
    18.11.2024
    “Пачаткова дэкларавалася, што сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з COVID-19”. А ў выніку атрымалі яшчэ адзін пабор каб з людзей садраць грошы, якія ў выніку пойдуць на сямейку Л.
  • Лол
    18.11.2024
    Калі б у нас былі нармальныя суды, то платны выезд адмяніді ба не ўвёўшы. Чаму ? Таму што плата за выезд, гэта абмежаванне свабоды перасоўвання, а гэта супярэчыць законнай Канстытуцыі 1994 года без правак і лукамольскіх дапаўненняў.

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Сабаку не гладзіць!» Рэзідэнцыю Трампа пачалі ахоўваць сабакі-робаты

У Расонскім раёне перакулілася лодка, загінулі рыбакі

«Якіх нерваў гэта каштавала!» Ці лёгка дачакацца машыну з Кітая?1

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь49

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах42

«Нядобрыя навіны». Шольц распавёў пра сваю тэлефонную размову з Пуціным5

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра14

У Берліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расійскай апазіцыяй9

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?10

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →