Свет4242

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праводзіць другую пасля свайго паўторнага абрання прэс-канферэнцыю ў асабняку Мар-а-Лага. Падчас яе ён зрабіў шмат заяў, якія несумненна прымусяць устрывожыцца ў розных канцах свету. 

Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Сярод іншага Дональд Трамп заявіў, што мае намер вырашыць украінскі канфлікт за паўгода: «Спадзяюся, што за шэсць месяцаў атрымаецца».

Што да саміх прычын расійска-ўкраінскай вайны, то ягонае бачанне было дастаткова блізкае да афіцыйнага расійскага. 

Паводле слоў Трампа, вайна ва Украіне пачалася, бо Байдэн сказаў, што гэтая краіна можа ўступіць у НАТА:

«Расія шмат гадоў казала, што НАТА ніколі не зможа ўмешвацца ў справы Украіны. Гэта было як высечана на камені. А Байдэн сказаў: не, яны павінны мець магчымасць уступіць у НАТА. Тады НАТА проста на парозе ў Расіі. Я магу зразумець іх пачуцці з гэтай нагоды […]

Калі я пачуў, як Байдэн вядзе перамовы, я сказаў, што гэта скончыцца вайной, і так і аказалася. Ніхто не ведае пра НАТА больш, чым я. Калі б не я, НАТА цяпер бы не існавала. Я выратаваў НАТА, але НАТА выкарыстоўвае нас», — заявіў палітык.

Пра адносіны Украіны з Расіяй ён сказаў так:

«Насамрэч я лічу, што ў іх была здзелка. А пасля Байдэн парушыў яе. У іх была здзелка, якая была б здавальняючай для Украіны і ўсіх астатніх. Але Байдэн сказаў: не, вы павінны быць у стане ўступіць у НАТА».

Сярод іншага ён раскрытыкаваў рашэнні Джо Байдэна, прынятыя перад пакіданнем пасады, паколькі яны ствараюць «складаную сітуацыю» для новай адміністрацыі і робяць «усё магчымае, каб яе яшчэ больш ускладніць».

Што да Пуціна, то ён нібыта ў курсе гатоўнасці расійскага кіраўніка да кантактаў з ім, але лічыць гэта непрымальным да таго моманту, пакуль не вернецца ў Белы дом.

Трамп таксама адмовіўся даваць гарантыі, што не будзе выкарыстоўваць эканамічныя меры прымусу для далучэння Грэнландыі да ЗША. Таму што, маўляў, гэты востраў важны для Штатаў дзеля абароны ад Расіі і Кітая.

«Людзі нават не ведаюць, ці мае Данія законнае права [на востраў]. Але калі так, то яны павінны адмовіцца ад яго, таму што ён патрэбен нам для нацыянальнай бяспекі, для абароны вольнага свету», — сказаў абраны прэзідэнт ЗША.

Акрамя таго, Трамп заявіў пра планы вярнуць пад кантроль ЗША Панамскі канал, перайменаваць Мексіканскі заліў у заліў Амерыкі і ўвесці «вельмі вялікія» пошліны на імпарт з Канады і Мексікі.

На пытанне, ці гатовы Трамп прымяніць ваенныя метады, каб «зрабіць Канаду 51-м штатам ЗША», ён адказаў, што ваенныя не, але эканамічныя — так.

Адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе, то Трамп паабяцаў, што там «выбухне пекла», калі ХАМАС не адпусціць закладнікаў да ягонага вяртання ў Белы дом, прызначанага на 20 студзеня: «Кепска будзе ўсім».

Каментары42

  • Ганка
    07.01.2025
    Спачатку абяцаў спыніць вайну ва Ўкраіне яшчэ да сваёй інаўгурацыі. Цяперака ўжо за 6 месяцаў абяцае. Потым скажа да канца свайго тэрміну.
  • бабруйчанін
    07.01.2025
    Чым далей тым ..ні смешна
  • Джэк Стронг
    07.01.2025
    Безадносна Трампа, захад увесь час прыманьваў Украіну маркоўкай "НАТА", але ў рашучы момант адмаўляў. Фінляндыю дык узялі адразу, без ваганняў. Уявіце, што была б 20 гадоў гульня з Фінляндыяй "возьмем-не возьмем", то пуцінскія войскі ўжо былі б ужо там.
    Лепш мець справу з непрыемным Трампам, які кажа тое, што плануе, чым верыць салодкай хлусні Байдэна, які ў сваім выступе казаў, што ніколі не кіне Ўкраіну ў барацьбе з адвечным злом.

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 9

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →