Грамадства55

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў

Беларуска верыць у сілу тыктоку і просіць прэміі для незнаёмай правадніцы ў цягніку.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Часта ў тыктоку з’яўляюцца відэа, у якіх людзі чымсьці незадаволеныя — яны скардзяцца і спрабуюць праз сацсеткі знайсці справядлівасць.

Але ж бываюць і прыемныя выключэнні. Нядаўна беларуску, якая ехала з Віцебска ў Мінск, настолькі ўразіла правадніца, што яна вырашыла прысвяціць ёй відэа ў тыктоку.

— Я шмат разоў ездзіла ў цягніках, — напісала яна, — але гэта правадніца мега-супержанчына. Тры разы вымыла праходы (мне здаецца, яна адзіная з усіх правадніц Беларусі выконвае нейкія правілы і робіць чысціню для людзей). Вельмі ветліва размаўляла з усімі і расказвала ад А да Я, калі і каму яна зможа прынесці каву і гэтак далей.

Дзяўчына адзначыла, што верыць у моц тыктоку і просіць Беларускую чыгунку выпісаць прэмію правадніцы за душэўнасць і добразычлівасць.

За суткі відэа набрала каля 340 тысяч праглядаў і 30 тысяч лайкаў. Але ж аптымізм беларускі падзяляюць не ўсе каментатары. Нехта хвалюецца, што праз такую ўвагу ў правадніцы могуць быць праблемы.

Самы папулярны каментарый, які набраў 1550 лайкаў, такі: «Напішыце афіцыйную падзяку, больш толку будзе, чым ад тыктоку. Ды і выкладваць дрэнная ідэя. Убачаць правяральнікі, што нешта не так, і штраф дадуць ці звольняць». Каментатарка дадала, што ў яе на працы ў аналагічнай сітуацыі чалавека звольнілі. А вось ад афіцыйнай падзякі ў міністэрства сапраўды можа быць карысць — і прэмія.

Каментары5

  • таксамаехала з
    15.01.2025
    гэты "дыямант", што "Тры разы вымыла праходы", тры-тры-тры разы будзіў мяне. мяшаў спаць
    • Нефанатка
      15.01.2025
      таксамаехала з, а вам обязательно было спать в 7 часов вечера?
  • Прохожий.
    15.01.2025
    Про "единственную проводницу соблюдающую чистоту" -тупой звиздёжь . Мама работает проводником, то рейс на 4 суток, хорошо если суммарно за этот рейс 8 часов поспать удасться, то уборка, то контроль билетов и прочая бюрократия, то нестандартные ситуации и вдобавок ещё углём печку топить, то носятся проводники как белки в колесе. И это до рейса проводят тональную уборку вагона.

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →