Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі
На ўсе аддзяленні Беларускай чыгункі ў канцы снежня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў разаслала лісты з патрабаваннем прыняць «дадатковыя меры» ў сувязі з выбарамі.
Ліст апублікавала Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Сярод патрабаванняў — неадкладна паведамляць пра фота– і відэаздымку аб'ектаў чыгункі і пра падароных замежнікаў, якія знаходзяцца паблізу яе інфраструктуры.
Узмацненне мер бяспекі напярэдадні выбараў назіралася і раней, піша Супольнасць чыгуначнікаў, але такіх патрабаванняў не было.
Нагадаем, раней на чыгунцы затрымалі двух японцаў, якія фатаграфавалі цягнікі і станцыі. Адзін з выпадкаў быў у красавіку 2024 года, другі — у снежні.
Затрыманага ў красавіку выкладчыка Масатосі Наканісі абвінавацілі па артыкуле аб агентурнай дзейнасці. Паводле версіі КДБ Беларусі, цягам шасці гадоў ён здабываў звесткі пра важныя стратэгічныя аб'екты і грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне для японскай разведкі.
Каментары