У НАТА асудзілі безадказную ядзерную рыторыку Пуціна
У НАТА падкрэслілі, што на гэты момант не назіраюць ніякіх змен у ядзернай палітыцы Расіі і не бачаць неабходнасці мяняць сваю.
26.03.2023 / 23:05
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Крамлі, кастрычнік 2022 года. Фота: AP
НАТА раскрытыкавала Расію за «небяспечную і безадказную» ядзерную рыторыку пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ размесціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters у нядзелю, 26 сакавіка.
«НАТА праяўляе пільнасць, і мы ўважліва сочым за сітуацыяй. Мы не назіраем ніякіх змен у ядзернай палітыцы Расіі, якія прымусілі б нас скарэктаваць сваю ўласную», — заявіў прадстаўнік альянсу.
Тлумачэнне Пуціна, што РФ размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі, так як краіны НАТА таксама размяшчаюць яе на сваіх тэрыторыях, «цалкам уводзіць у зман», дадалі ў альянсе.
«Саюзнікі па НАТА дзейнічаюць пры поўным выкананні сваіх міжнародных абавязанняў. Расія паслядоўна парушала свае абавязанні па кантролі над узбраеннямі, зусім нядаўна прыпыніўшы свой удзел у новым Дагаворы аб стратэгічным наступальным узбраенні», — заявіў прадстаўнік НАТА.
Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.
Чытайце таксама:
Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?
Балгарыя заклікала да перамоў пасля слоў Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская