Пентагон: Няма ніякіх прыкмет, што РФ плануе прымяніць ядзерную зброю
Пасля заявы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б указвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.
«Мы не бачым ніякіх прычын для карэкціроўкі нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазіцыі, а таксама ніякіх прыкмет таго, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю. Мы застаёмся адданымі калектыўнай абароне НАТА», — заявілі ў Міністэрстве абароны ЗША, перадае Reuters.
Учора прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб тым, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую тактычную ядзерную зброю, — сказаў Пуцін. — Мы ўжо перадалі ў Беларусь наш вядомы, вельмі эфектыўны комплекс «Іскандэр», ён таксама можа быць носьбітам. З 3 красавіка пачынаем вучыць экіпаж і 1 ліпеня заканчваем будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».
Каментары