У ЗША ўxвалілі выпуск першых у свеце таблетак, якія ствараюцца з чалавечых экскрэментаў

Прэпарат дапаможа больш эфектыўна спраўляцца з дыярэяй.

29.04.2023 / 10:53

Фекальныя медкапсулы Vowst. Фота: vowst.com

Амерыканскае Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (Food and Drug Administration, FDA) ухваліла масавы выпуск прэпарата Vowst — медыцынскіх капсул супраць дыярэі, якія ствараюцца з чалавечага калу.

Адпаведную заяву ведамства зрабіла 26 красавіка.

Прынцып дзеяння новых лекаў такі: прэпарат Vowst змяшчае ў сабе жывыя фекальныя бактэрыі, якія былі туды імплементаваны з экскрэментаў здаровых людзей. Гэтыя бактэрыі у выглядзе капсул пераральна трапляюць у кішэчнік чалавека, абнаўляючы яго мікрабіём.

Дадзены метад дапаможа эфектыўна змагацца з дыярэяй, бо ўзбуджальнікі дыярэі сталі больш устойлівыя да звычайных лекаў і антыбіётыкаў.

«Самай частай прычынай дыярэі з'яўляецца бактэрыя Clostridioides difficile, якая ў нашы дні з-за пастаяннага ўжывання антыбіётыкаў стала больш устойлівай да лекаў. Гэта дазваляе ёй рэгулярна вылучаць таксіны ў мікрафлору кішэчніка, выклікаючы дыярэі, што таксама можа прыводзіць да смяротных зыходаў.

Таму нам і патрэбны некранутыя антыбіётыкамі фекальныя бактэрыі, якія ў выглядзе капсул будуць аднаўляць мікрабіём кішэчніка, што дапаможа яму змагацца са шкоднымі бактэрыямі», — заяўляе FDA.

Ведамства акцэнтавала ўвагу на тым, што толькі ў ЗША з-за дыярэі кожны год гінуць ад 15 да 30 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Навукоўцы заплацяць вам больш за 4000 даляраў за выпрабаванне сродка ад дыярэі

На шматразовай бутэльцы для вады можа быць у 40 тысяч разоў больш бактэрый, чым на абадку ўнітаза, — даследаванне

«Мой жывот выказаўся». Starbucks выпусціў серыю новых напояў, але штосьці пайшло не так

Nashaniva.com